Міхась Філіповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхась Філіповіч
Станюта. Партрэт М. Філіповіча.jpg
М. Філіповіч, партрэт М. Станюты
Дата нараджэньня 27 траўня 1896
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 1947
Месца сьмерці Масква, РСФСР
Альма-матэр Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут
Занятак мастак
Малюнак набіванкі «Вербніца» з альбому «Віцебская набіванка». 1920-я гады
Ілюстрацыя да паэмы «Босыя на вогнішчы» М. Чарота
На Купальле. 1921
Бітва на Нямізе.1922
Жанчына ў намітцы. 1928

Міхась Філіповіч (27 траўня 1896, Менск1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог. Адзін зь першых айчынных мастакоў, хто зьвярнуўся да нацыянальнай тэматыкі[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Менскім рэальным вучылішчы (1910—1917) у К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава, Маскоўскім Межавым інстытуце (1918—1919), адначасова ў прыватнай студыі А. П. Хатулёва; Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях / Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (Масква, 1919—1921; 1925—1930) у К. А. Каровіна(ru), А. Д. Дрэвіна(ru), Р. Р. Фалька(ru)[2].

У 1921 годзе ўдзельнічае ў першай савецкай выставе ў Менску (супрэматычныя творы). У 1927 годзе ўступае ва Ўсебеларускае аб’яднаньне мастакоў. У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім разьдзеле савецкага павільёну міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Ляйпцыгу[3].

У 1922—1923 гг. — мастацкі інструктар аддзелу выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасьвеце ў Менску[2]. У 1923 г. — загадчык афармленьня Беларускага павільёну на Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве[2]. 1923—1925 гг. — загадчык мастацкага аддзелу ў Беларускім дзяржаўным музэі. У 1929 г. прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выстаўцы (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін). У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію[4].

Удзельнік Другой Сусьветнай вайны[2]. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Менску[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу й акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасьць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Меншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палесьсі[5]. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным калярытам, самабытнасьцю[5].

Прыхільнасьць да акадэмічнага рэалізму падчас навучаньня ў Маскве зьмяняецца захапленьнем імпрэсіянізмам. Пасьля знаёмства з творчасьцю й тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны пэрыяд. У верасьні 1921 г. у Менску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максымальнае выяўленьне колеру», «Канструкцыя плоскасьцяў».

Пасьля вяртаньня ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканінаў, разьбы, народных строяў[6].

Адна зь першых карцінаў на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцінаў на этнаграфічныя матывы: «На Купальле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гуляньне»[6].

Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота[6]. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацыяў да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Паляшук і чорт»[3].

У 1930-х зьяўляюцца творы на сярэднеазіяцкія матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленьні пэрыядычных выданьняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцьця працаваў у жанры лірычнага пэйзажу[7].

Зьмітрок Бядуля апісаў свае ўражаньні ад натурморту «Бэз і купальніца» наступным чынам[8]:


« …Букет бэзу — у розных пералівах, такая сьвежасьць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсьць часьцяком незавершанасьць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасьці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача »

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Намаляваў першую вокладку часопіса «Полымя».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976. с. 256
  2. ^ а б в г д Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў «І даўжэй за век» // Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, 28 траўня 2011 г. Праверана 25 сакавіка 2013 г.
  3. ^ а б Міхась Баразна. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2007. — С. 52. — 239 с. — ISBN 978-985-01-0732-9
  4. ^ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976.
  5. ^ а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  6. ^ а б в Сяргей Харэўскі. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. — Вільня: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, 2007. — С. 182. — 240 с. — ISBN 978-9955-773-02-3
  7. ^ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976., с. 357
  8. ^ Барыс Крэпак. Мітусяцца фарбы, ажно сьлепяць вочы (Частка 2) // Культура : Газэта. — 4 верасьня 2010. — № 36 / 956.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міхась Філіповічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў