Алесь Яскевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесь Яскевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1934(1934-06-12) (89 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, літаратурны крытык

Але́сь Яске́віч (Аляксандар Сямёнавіч Яскевіч; нар. 12 чэрвеня 1934, в. Ушакі, Чэрыкаўскі раён) — беларускі крытык, публіцыст, літаратуразнаўца. З 1992 году доктар філялягічных навук[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1966).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў 1944 годзе. Пасьля гэтага маці зь дзецьмі пераехала ў родную вёску Дабранку Слаўгарадзкага раёну. Навучаўся ў Дабранскай пачатковай школе, Старынскай сямігодцы. У 1953 году скончыў зь срэбраным мэдалём Слаўгарадзкую СШ. Пасьля заканчэньня аддзяленьня журналістыкі БДУ у 1958 годзе[1], працаваў у Менску літсупрацоўнікам шматтыражкі «На страже Октября» (1958—1961), навучаўся ў асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы (1961—1964). З 1964 году малодшы[1], з 1969 — старэйшы, а потым вядучы супрацоўнік сэктара тэорыі гэтага інстытуту.

Прымае ўдзел у працы Біблейскай камісіі Беларускага Праваслаўнага Экзархату[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З публіцыстычнымі артыкуламі і допісамі пачаў выступаць у друку ў 1957 годзе, з крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1958 годзе. У полі зроку Яскевіча — шматлікія аспэкты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, станаўленьне нацыянальнага клясычнага стылю («Нараджэньне новага мастацтва», 1980 г.; «Карані маладога дрэва», 1967 г.), псыхалёгія творчасьці й індывідуальнасьці пісьменьніка («Грані майстэрства», 1974 г.), структура празаічнага і вершаванага твору («Ад слова — да вобраза», 1968 г.; «У сьвеце мастацкага твора» 1977 г.), праблемы літаратурнай мэтадалёгіі, перакладу з блізкамоўных літаратур, аналітычнай перакладчыцкай канцэпцыі («Выхад за круг», 1985)[1].

Па-наватарску напісана дасьледаваньне «Станаўленьне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), дзе прасочаны гэнэзіс сучаснай беларускай літаратуры, у новым сьвятле паказана ўзаемадзеяньне літаратуры і фальклёру. Выступае ў пэрыядычным друку з праблемнымі артыкуламі па пытаньнях разьвіцьця беларускай літаратуры. Распрацоўвае новыя экспэрымэнтальныя падыходы ў дасьледаваньні рытму паэзіі і прозы («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991). Спэцыялізуецца таксама ў галіне скарыназнаўства і біблеістыкі.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар 20 манаграфіі і больш за 170 навуковых і навукова-мэтадычных публікацыяў.

  • Карані маладога дрэва : Літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Яскевіч. — Менск : Беларусь, 1967. — 203 с.
  • Ад слова-да вобраза / А. Яскевіч. — Менск : Навука і тэхніка, 1968. — 116 с.
  • Грані майстэрства / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1974. — 160 с.
  • У свеце мастацкага твора / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1977. — 205 с.
  • Выхад за круг : Літаратуразнаўчыя артыкулы / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1985. — 247 с.
  • Становление белорусской художественной традиции / А. С. Яскевич. — Менск : Наука и техника, 1987. — 230 с.
  • Ритмическая организация художественного текста / А. С. Яскевич. — Менск : Наука и техника, 1991. — 207 с.
  • Сумежжа : Мова. Пераклад. Вытокі прозы / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с.
  • Біблейскі пераклад : зберажэнне тэксту ; Аб духоўнай паэзіі / А. Яскевіч. — Менск, 1998. — 87 с.
  • Библия : переводы, язык / А. С. Яскевич. — Менск : Царкоўнае слов, 1999. — 139 с.
  • Природа в свете Библии / А. С. Яскевич. — Менск, 2003. — 167 с.
  • Вселенская тайна человека / А. С. Яскевич. — Лучи Софии, 2012. — 527 с.

Адзін з аўтараў манаграфіі «Шляхі разьвіцьця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972), «Пытаньні паэтыкі» (1974), «Нараджэньне новага мастацтва : сацыялістычны рэалізм ― заканамернасьць гістарычнага разьвіцьця беларускай літаратуры» (1980), «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя» (1999).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Яскевич Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
  2. ^ Алесь Яскевіч // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 641.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яскевіч А. С. // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 1999. — С. 526.
  • Яскевіч А. С.//Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік.: т. 6.- Мн., 1995. - С. 521—522.
  • Яскевіч А. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. - Мн., 1999. - С. 526.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]