Перайсьці да зьместу

Андрэй Андрэевіч Каляда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Андрэй Каляда»)
Андрэй Андрэевіч Каляда
Дата нараджэньня 3 чэрвеня 1940(1940-06-03)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі вёска Панямонь, Наваградзкі раён Баранавіцкай вобласьці
Дата сьмерці 13 кастрычніка 2022(2022-10-13) (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Занятак перакладнік, літаратуразнаўца, тэатразнавец, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат пэдагагічных навук[d] (1975)
Дзеці Натальля Каляда[d]

Андрэ́й Андрэ́евіч Каляда́ (3 чэрвеня 1940, вёска Панямонь, Наваградзкі раён Баранавіцкай вобласьці — 13 кастрычніка 2022[1]) — беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, пэдагог. Кандыдат пэдагагічных навук (1975). Прафэсар (1993).

У вайну сям’я была вымушаная пераехаць са спаленай нацыстамі вёскі ў Наваградак.

Навучаўся ў наваградзкай школе №1 імя Адама Міцкевіча. Пасьля школы ўладкаваўся на машынабудаўнічы завод імя Кірава ў Горлаўцы (Украінская ССР)[2], дзе вёў драматычныя гурткі, сьпяваў у хоры, танчыў, займаўся боксам.

Пасьля паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1962). Працаваў у тэатры імя Я. Купалы, выкладаў у Менскім пэдагагічным і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытутах. Кандыдацкая дысэртацыя па тэме «Выпрацоўка ўменьня выразнага чытаньня ў студэнтаў-філёлягаў: (на матэрыяле беларускай літаратуры)» (1974). Прарэктар, пасьля выкладчык катэдры сцэнічнае мовы Беларускай акадэміі мастацтваў (1989—2008). Прафэсар (1993)[3].

Дасьледаваў праблемы майстэрства вуснай мовы, мэтодыку навучаньня выразнаму чытаньню; аўтар навучальных і мэтадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў.

Пераклаў на беларускую мову творы Ф. Дастаеўскага, І. Буніна, У. Набокава, А. Салжаніцына, Б. Пастарнака, В. Астаф’ева.

Выканаў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», «Подых навальніцы»; Уладзімера Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»; Уладзімера Арлова «Сны імпэратара»; Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае»; аповесьці Вольгі Іпатавай «Прадслава».

Дачка ― Натальля Халезіна, разам з мужам Мікалаем Халезіным ― стваральнікі Беларускага свабоднага тэатру, пражываюць у Вялікабрытаніі[4].

  • Выразнае чытанне: Вучэбны дапаможнік для ВНУ (1970)
  • Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў [Камплект]: [вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў] (1973)
  • Тэхніка мовы лектара: (Дыханне, голас, дыкцыя): [Метадычны дапаможнік] (1976)
  • Квітней, Радзіма. Красуй, жыццё: зборнік для мастацкага чытання / Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі Дом народнай творчасці (1978)
  • Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе: дапаможнік для работнікаў дашкольных устаноў (1978)
  • Практикум выразительного чтения: учебное пособие; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт (1979)
  • Голас партыі ― голас міру: зборнік для мастацкага чытання / Рэпертуарна-рэдакцыйная калегія Упраўлення культасветустаноў Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы; [укладальнік А. А. Каляда] (1986)
  • Выразнае чытанне: Вучэб. дапам. для студэнтаў філалагічных фак. пед. ін-таў (1989)
  • Мастацкае чытанне ў школе: 5―11-я класы: кніга для настаўніка (1992)
  • Сцэнічная мова: Навучальны дапаможнік (1993)
  • Слоўнік акцёра і рэжысёра (1995)
  • Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі (2006)
  • Сцэнічная мова : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Акцёр» (2006)
  • Будзьма, Жываслоў! (2015)
  • Фёдар Дастаеўскі. Аповесці. Апавяданні (2002)
  • Фёдар Дастаеўскі. Выбраныя творы (2004)
  • Лялечны дом: п’есы замежных драматургаў (2006)
  • Барыс Пастарнак. Доктар Жывага (2011).
  • Міхаіл Шолахаў. Лёс чалавека)2011)
  • Аляксандр Салжаніцын. Адзін дзень Івана Дзянісавіча (2011)
  • Расповяды пра Каханне…: Любоў, Любасць, Любошчы: [апавяданні і аповесці рускіх і савецкіх класікаў] (2012)
  • Іван Бунін. Акаянныя дні (2013)
  • Фёдар Дастаеўскі. Д’яблы: раман з трох частак (2013)
  • Андрэй Платонаў. Чэвенгур (2014)
  1. Памёр Андрэй Каляда, прафэсар Акадэміі мастацтваў, спэцыяліст у беларускім сцэнічным вымаўленьні, Радыё Свабода, 13-10-2022
  2. Ільніцкі, Кірыла (11 чэрвеня 2010) Андрэй Каляда: «Я буду рабіць сваю справу». Хартыя’97. Праверана 15 ліпеня 2016 г.
  3. Прафесара Андрэя Каляду звольнілі за супрацоўніцтва са «Свабодным тэатрам». Хартыя’97 (11 сьнежня 2008). Праверана 15 ліпеня 2016 г.
  4. Bulakhava, Vika (4 лютага 2016) Смысл существования Николая Халезина (рас.) Entertainment. Russian Chicago. Праверана 15 ліпеня 2016 г.