Міжрэчча (горад)
| Міжрэчча лац. Mižrečča польск. Międzyrzec Podlaski | |||||
| Населены пункт | |||||
Рынак і палац Чартарыйскіх | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Люблінскае | ||||
| Першыя згадкі | 1177 | ||||
| Дата заснаваньня | 1174 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 19,75 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 148 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°59′07,48″ пн. ш. 22°47′05,41″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 17 238 чал. | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +(48) 83 | ||||
| Паштовы індэкс | 21-560 | ||||
| Нумарны знак | LBI | ||||
| Сайт | miedzyrzec.pl | ||||
| Міжрэчча на мапе Польшчы Міжрэчча | |||||
Міжрэчча (польск. Międzyrzec Podlaski) — места ў Польшчы, на рацэ Кросьне. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 16 993 чалавек. Знаходзіцца за 99 км на поўнач ад Любліна.
Міжрэчча — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся цэрквы Сьвятога Мікалая на Рынку і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Новым Месьце, а таксама касьцёл Сьвятога Юзэфа, палацы Патоцкіх і Чартарыйскіх, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Міжрэчча датуецца 1368 годам. У 1434—1438 гадох места атрымала Магдэбурскае права. У 1477 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятога Мікалая, а ў 1564 годзе — царкву Сьвятога Мікаля.
У выніку складаньня Люблінскай уніі (1569 год) Міжрэчча перайшло ў склад Каралеўства Польскага, аднак у 1574 годзе Стэфан Збараскі далучыў яго да Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1648 годзе места разрабавалі казакі, у 1655 і 1660 гадох — швэдзкае і маскоўскае войскі адпаведна.
У XVIII ст. Міжрэчча атрымала вядомасьць цэнтру броварства. У 1772 годзе Аўгуст Аляксандар Чартарыйскі фундаваў тут новую мураваную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на месцы папярэдняй драўлянай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міжрэчча апынулася ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі, у Радзінскім павеце Люблінскай губэрні. На 1827 год у месьце было 443 будынкі, на 1862 год — 535, у тым ліку 173 мураваныя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міжрэчча занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Міжрэчча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе места занялі войскі Трэцяга Райху.
23 ліпеня 1944 году Міжрэчча занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.
- Места на старых здымках
- Рынак, 1915—1918 гг.
- Мікольская царква па маскоўскай перабудове, 1915 г.
- Касьцёл, 1915 г.
- Рака Кросна, 1915 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 4340 чал.; 1862 год — 8219 чал., у тым ліку 6636 юдэяў[1]
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 16 993 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Мікалая (1477, 1741)
- Могілкі: каталіцкія з капліцай Сьвятога Роха, юдэйскія
- Палац Патоцкіх (XVIII ст.)
- Палац Чартарыйскіх (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (1782—1784, цяпер касьцёл Сьвятога Юзэфа)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1772—1774, цяпер касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Міжрэчча
- Былая Мікольская царква
- Былая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
- Касьцёл Сьвятога Мікалая
- Палац Патоцкіх
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Chlebowski B., Palmirski A. Międzyrzec // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 376.
| ||||||||