Перайсьці да зьместу

ЛАСК Лінц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЛАСК
Поўная назва па-аўстрыйску: Linzer Athletik-Sport-Klub
Заснаваны 25 ліпеня 1908[1]
Горад Лінц, Аўстрыя
Стадыён Лінцэр
Умяшчальнасьць: 21 005
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2025—2026 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lask.at (ням.)

ЛАСК (па-нямецку: LASK) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Лінцу. Заснаваны 7 жніўня 1908 году. Двухразовы чэмпіён Аўстрыі (1965, 2026) і двухразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі (1965, 2026). Клюб ёсьць найстарэйшым з рэгіёну Верхняя Аўстрыя. Выступае ў аўстрыйскае Бундэсьлізе, найвышэйшым дывізіёне айчыннага футболу. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чорны і белы. Таксама ў структуры клюбу маецца жаночая каманда. У 1965 годзе клюб стаў першым сярод клюбаў за межамі Вены, які здолеў стаць нацыянальным чэмпіёнам. Гэты чэмпіёнскі тытул на сёньня застаецца адзіным для клюбу. Хатнія матчы ў чэмпіянаце ЛАСК праводзіць на стадыёне «Вальдштадыён», які месьціцца ў прадмесьці Пашынг. У спаборніцтва, зарганізаваных пад эгідай УЭФА, гасьцёў клюб прымае на стадыёне «Лінцэр», які мае большую магутнасьць.

Узімку 1908 году Альбэрт Зымс, кіраўнік гаража лінцкай філіі каралеўскай пошты, які ўжо быў сябрам клюбу па цяжкай атлетыцы, пастанавіў стварыць футбольны клюб. Новы клюб атрымаў назву «Спартовы клюб Лінцу». Падчас надзвычайнай нарады 14 верасьня 1919 году была зацьверджаная канчатковая назва, у якую была дададзеная кампанэнта «атлетычны». Так фактычна клюб і атрымаў сваю сучасную назву ЛАСК ці Лінцкі атлетычны спартовы клюб (ням. Linzer Athletik Sport-Klub). Клюб упершыню зьявіўся ў найвышэйшых дывізіёнах па аншлюсе, заявіўшыся ў нямецкую аўстрыйскую лігу ў сэзоне 1940—1941 гадоў. ЛАСК заняў апошняе месца і быў апушчаны ў дывізіёны ніжэй.

ЛАСК дасягнуў свайго найбольшага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Аўстрыі ў 1965 годзе. Аніводзін клюб па-за межамі Вены ніколі раней не здабываў аўстрыйскі тытул. Акрамя таго, у тым жа годзе клюб здабыў Кубак Аўстрыі. У Кубку УЭФА 1985—1986 гадоў ЛАСК у другім раўндзе 23 кастрычніка 1985 году нечакана перамог мілянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 1:0, але ў матчы ў адказ італьянцы зьнішчылі лінцаў зь лікам 4:0.

У 1997 годзе праз грамадзкі ціск ЛАСК аб’яднаўся з клюбам «Лінц»[3], але назва клюбу, ягоныя колеры, старшыня і сябры засталіся ранейшымі. У той час напрыканцы 1990-х гадоў клюб быў вельмі амбітным. Аднак, ЛАСК сутыкнуўся зь фінансавымі цяжкасьцямі. Прэзыдэнт клюбу ўцёк на Лазурны Бераг зь вялікай колькасьцю наяўных грошай, і клюб застаўся на мяжы банкруцтва зь вялікімі даўгамі. ЛАСК быў вымушаны прадаць свае трэнавальныя прылады і прыстасаваньні і найлепшых гульцоў. У выніку каманда страціла і месца ў Бундэсьлізе, апусьціўшыся на дывізіён ніжэй.

Актуальны на 1 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстрыі Бр Люкас Юнгвірт Edit this on Wikidata 2004
2 Сьцяг ЗША Аб Джордж Бэла Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мігель Фрэкелтан Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ксавіе Мбюямба Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Косава ПА Арт Смакай Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Сурынаму ПА Мэляйра Багардэ Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг ЗША Нап Сэм’юэл Адэніран Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Нігерыі Нап Мозэс Усар Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Чэхіі ПА Крыштаф Данек Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Харватыі ПА Робэрт Любічыч Edit this on Wikidata (ар. АЕК) 1999
16 Сьцяг Панамы Аб Андрэс Андрадэ Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Аўстрыі ПА Алесандра Шопф Edit this on Wikidata 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Даніі Аб Каспэр Ёргенсэн Edit this on Wikidata 1999
21 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Мануэль Вэргаге Edit this on Wikidata 2008
22 Сьцяг Францыі Нап Раміз Аракатэ Edit this on Wikidata 2002
25 Сьцяг Камэруну Аб Іван Дыбанга Edit this on Wikidata 2002
27 Сьцяг Аўстрыі ПА Крыстаф Лянг Edit this on Wikidata 2002
29 Сьцяг Аўстрыі ПА Флёрыян Флекер Edit this on Wikidata 1995
30 Сьцяг Аўстрыі ПА Саша Горват Edit this on Wikidata (капітан) 1996
33 Сьцяг Аўстрыі Бр Тобіяс Шуцэнаўэр Edit this on Wikidata 1997
43 Сьцяг Бразыліі Аб Алеман Edit this on Wikidata 2002
50 Сьцяг Аўстрыі Бр Фабіян Шылінгер 2007
52 Сьцяг Малі Аб Шэйкн Кебэ Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]