Маршы за свабоду (2020)
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) | |||
![]() Мітынґ ля стэлы «Менск — горад-герой» | |||
Дата | 16 жніўня 14:00 — вечар | ||
---|---|---|---|
Месца | Менск, Горадня і шмат іншых местаў; Беларусь | ||
Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
Мэты | вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў | ||
Спосабы | масавае шэсьце, мітынґ | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
Сілы бакоў | |||
Ма́ршы за свабо́ду — сэрыя масавых пратэставых акцыяў, якая была выкліканая фальсыфікацыямі на выбарах прэзыдэнта. Таксама маршы вядомыя, як маршы свабоды[3]. Маршы таксама называліся агульнанацыянальнымі[4] ды агульнаграмадзянскімі[5]. Гэтая сэрыя акцыяў была самай масавай у гісторыі Беларусі.
Агульныя рысы маршаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спачатку маршы плянаваліся на 12-ю гадзіну, аднак з-за таго, што праўладны мітынґ у Менску на плошчы Незалежнасьці быў пастаўлены на гэты час, маршы былі перанесеныя на 14-ю гадзіну[6]. Беларусам з розных мястэчак у тэлеграм-каналах прапанавалі пачынаць марш мітынґам на галоўнай плошчы. У Менску ж пратэстоўцы зьбіраліся каля стэлы «Менск — горад-герой». Далей мітынґоўцы ішлі маршам па ўсім сваім месьце. Маршы сканчаліся ў розны час, але збольшага каля 18-й гадзіны. На маршах таксама было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў ды самаробных плякатаў.
Падчас акцыяў людзі скандавалі шмат розных споклічаў, самымі папулярнамі былі «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!) ды «Верым, можам, пераможам!».
Асноўныя патрабаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўнымі патрабаваньнямі пратэстоўцаў былі:
- Адстаўка Аляксандра Лукашэнкі;
- Вызваленьне ўсіх палітвязьняў;
- Пакараньне вінаватых у катаваньнях і забойствах.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Агульнанацыянальны марш за Свабоду
- ^ «Беларусь без Лукашэнкі»: Марш за Свабоду ў тварах, плякатах...
- ^ «Марш Свабоды» ў Віцебску. ФОТАРЭПАРТАЖ
- ^ Агульнанацыянальны марш за свабоду ў Беларусі
- ^ Ужо сёння агульнаграмадзянскі марш за свабоду
- ^ Беларусь: восьмой день протестов и Марш за свободу. Прямая трансляция (расейская мова) // Настоящее время(be). — 16 жніўня 2020 году.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Маршы за свабоду (2020) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |