Марш за свабоду (Гомель, 2020)
Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Гомлі, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.
| Марш за свабоду | |||
| Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) | |||
| Дата | 16 жніўня 14:00 — вечар | ||
|---|---|---|---|
| Месца | |||
| Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
| Мэты | вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў | ||
| Спосабы | масавае шэсьце, мітынґ | ||
| Удзельнікі канфлікту | |||
| Сілы бакоў | |||
| |||
Хада акцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Людзі зьбіраліся каля цырка. Калі яны перасталі там памяшчацца, пратэстоўцы адправіліся на плошчу Леніна. У выніку калёна зь мірных маршнікаў расьцягнулася на два кілямэтры. Самаходы бяз стомы сыгналілі пратэстоўцам, а ДАІшнікі не зважалі на гэтае.
Частка калёны пайшла да аблвыканкаму, але да людзей так ніхто і ня выйшаў. Пратэстоўцы вярнуліся на плошчу. Да 16-й гадзіны, паводле TUT.BY, там сабралося ня менш за 20 тысячаў чалавек.
Каля помніка Леніну працаваў «свабодны мікрафон», любы ахвотнік мог распавесьці пра набалелае. Казалі ў асноўным пра асуджэньне жорсткасьці ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў у Менску й Берасьці.
Людзі скандавалі: «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!», сьпявалі Цоя. А потым на галоўнай плошчы Гомеля ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.
Пасьля 20-й гадзіны людзі, ужо па традыцыі, усталі каля цырка. Усе ў прыўзьнятым настроі, весяліліся, сьпявалі й танчылі. Бліжэй да 23-й гадзіны места прыціхла.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чырвона-белы сьцягшток і шчасьлівыя беларусы. Як прайшоў восьмы дзень пратэстаў у Гомлі