Марш за свабоду (Баранавічы, 2020)
Марш за свабоду | |||
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) | |||
Дата | 16 жніўня 14:00 — 18.00 | ||
---|---|---|---|
Месца | Плошча Леніна, лядовы палац й шмат іншых; Баранавічы; Беларусь | ||
Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
Мэты | вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў | ||
Спосабы | масавае шэсьце, мітынг | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
Сілы бакоў | |||
|
Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Баранавічах, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.
Да акцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абвесткі пра збор людзей зьявіліся ў гарадзкіх тэлеграм-каналах напярэдадні. Месца збору ў іх розьнілася. Нехта прапаноўваў сабрацца каля Лядовага палаца, а 13:00, нехта — а 14 гадзіне каля гарвыканкаму.
Хада акцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некалькі тысячаў чалавек сабраліся а 13-й гадзіне каля Лядовага палацу, на праспэкце Савецкім. Калёна рушыла па ходніках ў бок плошчы Леніна. Побач ехалі машыны зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Калі людзі вышлі на вуліцу Савецкую, дзе абмежаваны рух транспарту, дык выйшлі на брукаванку і разгарнулі два бела-чырвона-белыя сьцягі даўжынёй больш за 30 мэтраў, якія прынесьлі на руках да плошчы Леніна[2].
На плошчы Леніна недзе пасьля 12-й гадзіны пачалі таксама зьбірацца людзі з балёнікамі й нацыянальнымі сьцягамі. Ужо пасьля 13-й гадзіны іх было больш за тысячу. Недзе а 13.30 на плошчу выйшла калёна баранавіцкіх мэдыкаў (300-500 чалавек), якая несла плякаты з патрабаваньнямі спыніць гвалт і правядзеньня новых выбараў[3]. Мэдыкі скандавалі «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!) і «Жыве Беларусь!». Калёна лекараў прайшла вуліцаю Леніна, да стадыёна, пасьля чаго перайшла вуліцу і вярнулася на плошчу да помніка Леніна.
На плошчу прыехалі ці прывезьлі 4 аўтамабілі, якія былі разгромленыя міліцыяй у ноч на 11 жніўня падчас падаўленьня пратэстаў.
Прыкладна а 14-й гадзіне калёна, што ішла ад Лядовага палаца дасягнула плошчы. пратэстоўцы абґядналіся. З прычыны ненаяўнасьці ніякіх бачных арганізатараў, натоўп скандаваў: «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!», «Выпускай!», «Верым, можам, пераможам!»[4].
На флагштоку каля помніка Леніну былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі й балёнікі.
Ніхто з кіраўніцтва мястэчка да людзей не выйшаў.
У гэты дзень на плошчы адначасова знаходзілася ад 8600 да 9500 чалавек[1].
Патрабаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На плошчы Леніна жыхары гораду агучылі свае патрабаваньні:
- Адстаўка Аляксандра Лукашэнкі;
- Вызваленьне ўсіх палітвязьняў;
- Адстаўка й арышт кіраўніцтва МУС за ґвалт на мірных акцыях;
- Адстаўка й арышт чальцоў ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай;
- Стварэньне рады народнага даверу, у якую ўвойдуць і органы дзяржаўнай улады;
- Гарантаваньне свабоды мірных сходаў у любым месцы Баранавіч;
- Апраўданьне асуджаных за мірныя акцыі;
- Вяртаньне сплачаных штрафаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сколько человек пришло на мирную акцию в Барановичах: считаем по фото с высоты? Intex-press, 17-08-2020 Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>
; назва «intex-press.by» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам - ^ Тысячи людей собрались в центре Барановичей на мирную акцию протеста, Intex-press, 16-08-2020
- ^ Барановичские медики прошли колонной против насилия. Фото, видео, Intex-press, 16-08-2020
- ^ С какими лозунгами жители Барановичей выходят на мирные акции протеста. Фото, Intex-press, 17-08-2020