Марш за свабоду (Бабруйск, 2020)
Марш за свабоду | |||
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) | |||
Дата | 16 жніўня 14:00 — 18:20 | ||
---|---|---|---|
Месца | Плошча Леніна й шмат іншых; Бабруйск; Беларусь | ||
Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
Мэты | вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў | ||
Спосабы | масавае шэсьце, мітынґ | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
Сілы бакоў | |||
|
Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Бабруйску, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.
Хада акцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыкладна а 14-й гадзіне бабруйчукі пачыналі зьбірацца на плошчы Леніна. Многія са сьцягамі і плякатамі, віталі адзін аднаго, скандуючы «Верым, можам, пераможам!» і «Жыве Беларусь!». На плошчы расьцягнулі 40-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. А 15-й гадзіне ўжо сабраўся вялікі мітынґ з адкрытым мікрафонам.
А 15:10—15:20 пачаўся марш. А 15:40 пратэстоўцы выйшлі на вуліцу Менскую, ім таксама сыґналі самаходы. Людзі ішлі ходнікам, а на праезнай частцы калёну некаторы час суправаджала суполка матацыклістаў. Людзей, што маршуюць, падтрымліваюць прадаўцы крамаў і кафэ. Многія людзі зь цікаўнасьцю назіралі за тым, што адбывалася з вокнаў, некаторыя здымалі калёну на тэлефон.
Да 16:40 калёна расьцягнулася ўжо на некалькі кварталаў. Людзі прайшлі ад плошчы Леніна Савецкай, Менскай, дайшлі да могілак, перайшлі Менскую вуліцу ля будынка пракуратуры і пайшлі назад у мястэчка. На марш выйшла максымальная за час тутэйшых пратэстаў колькасьць людзей.
А 17:20 людзі зноўку сабраліся на плошчы Леніна, таксама з адкрытым мікрафонам, тутэйшыя валянтэры раздавалі маршнікам ваду. Ужо а 18:20 людзі разыходзіліся з плошчы. Яны разьвітваліся, кажучы адзін аднаму «Жыве Беларусь». Аднак каля помніка Леніну на той час яшчэ заставаліся людзі, што трымалі 40-мэтровы сьцяг, і невялікая кампанія маладых людзей. Яны гралі на гітары, сьпявалі песьні беларускіх выканаўцаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У гарадах Беларусі людзі выйшлі на «Марш свабоды». Бабруйск не застаўся ў баку(недаступная спасылка)
- Фотарэпартаж