Валеры Садоха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Садоха
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь
3 лютага 1999 — 14 ліпеня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі
14 ліпеня 2000 — 31 ліпеня 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Шчасны
Наступнік: Аляксей Мажухоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 жніўня 1950
Віцебская вобласьць
Адукацыя:
Узнагароды:
залаты мэдаль ВДНГ срэбны мэдаль ВДНГ нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
ордэн Дружбы юбілейны мэдаль „90 гадоў на варце граніцы“ юбілейны мэдаль „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“

Валеры Яўгеньевіч Садоха (нар. 16 жніўня 1950 году ў Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.

З 16 красавіка 1997 году да 9 лютага 1999 году быў намесьнікам міністра зьнешніх эканамічных сувязяў [1][2].

3 лютага 1999 году прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь [3]. 14 ліпеня 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі [4]. 31 ліпеня 2002 году быў адстаўлены з пасады амбасадара [5].

З 6 траўня 2004 году да 2 ліпеня 2009 году дарадца-пасланец Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі [6][7].

Быў дырэктарам дэпартамэнту ў МЗС. 4 лютага 2011 году году быў адстаўлены з гэтай пасады[8] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы Віетнам[9]. 15 красавіка 2011 году стаў дадаткова амбасадарам у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай народна-дэмакратычнай рэспубліцы, Зьвязе М’янма й Каралеўстве Тайлянд па сумяшчальніцтве [10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 апреля 1997 г. №344 "О назначении В.Е.Садохо на должность заместителя Министра внешних экономических связей Республики Беларусь"  (рас.)
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 февраля 1999 г. №203 "Об освобождении В.Е.Садохо от должности заместителя Министра вшешних экономических связей"(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 февраля 1999 г. №70 "О назначении В.Е.Садохо заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь"(недаступная спасылка)  (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 июля 2000 г. №386 "О назначении В.Е.Садохо Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла"  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 июля 2002 г. №413 "Об освобождении В.Е.Садохо от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии"(недаступная спасылка)  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 июля 2002 г. №413 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2004 г. №516 "Об освобождении В.Н.Гетманчука от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации и назначении В.Е.Садохо советником-посланником Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации"  (рас.)
  7. ^ ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2 ліпеня 2009 г. № 881Аб вызваленні В.Я.Садохі ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і назначэнні А.А.Давыдоўскага на гэту пасаду(недаступная спасылка)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 136 "Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц"(недаступная спасылка)  (рас.)
  9. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 55 "О назначении В.Е.Садохо"(недаступная спасылка)  (рас.)
  10. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 2011 г. №154 "О назначении В.Е.Садохо"(недаступная спасылка)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]