Ляхавічы (Мядзельскі раён)
Выгляд
| Ляхавічы, трансьліт. Liachavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Слабадзкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°53′18″ пн. ш. 27°02′55″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 3 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222390 |
| СААТА | 6240850036 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ляхавічы на мапе Беларусі ± Ляхавічы | |
Ля́хавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Ляхавічы ўваходзяць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1847 год — зьяўляліся маёнткам Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнем Садоўскіх.
- 1904 год — на месцы вёскі існавалі 2 фальваркі Мядзельскай воласьці Вялейскага павету. Першы фальварак зьяўляўся ўладаньнем Граніцкага і налічваў 8 жыхароў, а другі быў уладаньнем Бутковічаў, Калінскіх, Вайцахоўскага і іншых, налічваў 38 жыхароў.
- 1921 год — засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Засьценак налічваў 8 двароў і 46 жыхароў.
- 1931 — 10 двароў і 54 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мікасецкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 19 двароў, 89 жыхароў.
- 1948 год — у вёсках Ляхавічы і Вусаўшчына створаны калгас імя Фрунзэ.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад Старагабскага сельсавету.
- Таксама ў 1954 годзе вёска ўвайшла ў склад калгасу «Шлях Ільіча» з цэнтрам у вёсцы Зані.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Старагабскага сельсавету ў Слабадзкі сельсавет[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1960 год — 40 жыхароў; 1 студзеня 1997 году — 6 двароў і 7 жыхароў; 1999 год — 7 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 2010 год — 3 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 345
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 41
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Lachowicze, folwark, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 55