Бакачы (Мядзельскі раён)
Бакачы | |
трансьліт. Bakačy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222392 |
СААТА: | 6240845006 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′36″ пн. ш. 27°8′34″ у. д. / 54.92667° пн. ш. 27.14278° у. д.Каардынаты: 54°55′36″ пн. ш. 27°8′34″ у. д. / 54.92667° пн. ш. 27.14278° у. д. |
± Бакачы |
Бакачы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1868 годзе вёска Габскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 10 двароў, 69 жыхароў. У 1904 годзе вёска (107 жыхароў) і ваколіца (59 жыхароў) Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету. З 1901 годзе ў вёсцы працавала школа граматы.
З 1921 да 1939 году вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.
З 12.10.1940 г. у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей.
У 1949 годзе у вёсцы створаны калгас «Маладая гвардыя». З 1961 вёска знаходзіўся ў складзе калгасу імя Суворава (цэнтар — Дзягілі), які 30.06.1992 г. рэарганізаваны ў падсобную гаспадарку «Дзягілі» Менскага маторнага заводу.
Да 29 верасьня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1921 год — 215 жыхароў, 45 двароў[3]
- 1931 год — 211 жыхароў, 47 двароў[4]
- 1960 год — 130 жыхароў
- 1997 год — 31 двор, 58 жыхароў
- 2009 год — 21 чалавек[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» (рас.)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі