Гулі (Менская вобласьць)
| Гулі, трансьліт. Huli | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Слабадзкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°55′10″ пн. ш. 27°11′00″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 39 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222392 |
| СААТА | 6240845016 |
| Нумарны знак | 5 |
| Гулі на мапе Беларусі ± Гулі | |
Гу́лі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1868 годзе вёска Габскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 29 двароў, 217 жыхароў. У 1904 годзе вёска ў складзе Жасьнянскай воласьці Вялейскага павету, 369 жыхароў.
У 1921 го вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павету Віленскага ваяводзтва, 64 двары, 355 жыхароў.
З 12.10.1940 году ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей. У 1940 г. у вёсцы 92 двары, 359 жыхароў; створаны калгас «17 верасьня» (ў 1949 г. адноўлены). 3 красавіка 1954 г. вёска ў складзе калгасу «17 верасьня» (цэнтар — вёска Слабада).
У сакавіку 1944 году ў баі з гітлераўцамі каля вёскі загінула кіраўнік падпольнай арганізацыі вёскі Ліпнікі Пастаўскага раёну, разьведчыца партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава М. М. Асіненка. У 1969 годзе на месцы яе гібелі пастаўлена стэла. 13 вяскоўцаў загінулі ў баях з ворагамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьцяпан Лук’янец (нар. 1940) — беларускі спэцыяліст у галіне аўтаматызацыі вытворчых працэсаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі