Канстанцінава (Слабадзкі сельсавет)
| Канстанцінава, трансьліт. Kanstancinava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Слабадзкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°59′13″ пн. ш. 27°10′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 100 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222392 |
| СААТА | 6240845041 |
| Нумарны знак | 5 |
| Канстанцінава на мапе Беларусі ± Канстанцінава | |
Канстанці́нава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1904 годзе на месцы вёскі быў засьценак Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 80 жыхароў. Тут была школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 7 хлопчыкаў.
У 1921 годзе вёска гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 19 двароў, 104 жыхары. У 1931 годзе ― 24 двары, 104 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласьцей. У 1940 годзе ў вёсцы 32 двары, 155 жыхароў. У студзені-ліпені 1944 года ў вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага. Жыхары вёскі, браты А. В. і Ф. В. Валасевіч рамантавалі зброю партызан, рабілі памятныя мэдалі для партызан, якія вызначыліся ў баях.
У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас імя Молатава. З 9 красавіка 1954 года вёска — цэнтар калгасу «1 Мая».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 38.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі