Заўруткі
| Заўруткі, трансьліт. Zaŭrutki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Слабадзкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°56′22″ пн. ш. 27°17′22″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 16 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222392 |
| СААТА | 6240845026 |
| Нумарны знак | 5 |
| Заўруткі на мапе Беларусі ± Заўруткі | |
Заўру́ткі[1] (таксама Заўруткі́[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1868 годзе вёска Дунілавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 12 двароў, 136 жыхароў. У 1904 годзе вёска і засьценак Заўруткі Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету, 199 і 87 жыхароў. З 1893 году ў вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 10 хлопчыкаў.
У 1921 годзе вёска і засьценак у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У вёсцы было 28 двароў, 140 жыхароў; у засьценку — 17 двароў, 95 жыхароў. У 1931 годзе ў вёсцы было 33 двары, 171 жыхар; у засьценку — 18 двароў, 86 жыхароў[2].
У 1940 годзе ў вёсцы 58 двароў, 276 жыхароў, арганізаваны калгас імя Чапаева. З 12 кастрычніка 1940 году вёска і хутар у Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20 верасьня 1944 году Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 года Менскай абласьцей.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 13 жыхароў.
У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоная зорка». У 1960 годзе вёскі Заўруткі 1-я (125 жыхароў) і Заўруткі 2-я (98 жыхароў). З 1966 года адна вёска Заўруткі, да якой быў далучаны хутар Заўруткі. З 1954 году ў складзе калгасу «17 верасьня» (цэнтар — вёскі Слабада).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 39.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 44
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі