Жуціна
Жуціна | |
трансьліт. Žucina | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222392 |
СААТА: | 6240845021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°59′29″ пн. ш. 27°7′36″ у. д. / 54.99139° пн. ш. 27.12667° у. д.Каардынаты: 54°59′29″ пн. ш. 27°7′36″ у. д. / 54.99139° пн. ш. 27.12667° у. д. |
± Жуціна |
Жу́ціна[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1846 засьценак фальварку Посапава маёнтку Смыч Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне графа К. І. Тызэнгаўза, 1 двор, 4 жыхары. У 1904 годзе маёнтак Мядзельскай воласьці Вялейскага павету, валоданьне памешчыка Пшазьдзецкага, 16 жыхароў.
У 1921 годзе маёнтак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 2 двары, 14 жыхароў.
У 1940 годзе вёска, 22 двары, 152 жыхары. З 12.10.1940 г. у Нагаўскім сельсавеце Пастаўскага, з 25.11.1940 г. Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1940 г. Маладэчанскай абласьцей, з 02.08.1950 г. у Слабадзкім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці.
У 1949 г. ствараны калгас імя Леніна. З 1954 вёска ў складзе калгасу «1 Мая» (цэнтпр — вёска Канстанцінава).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1921 год — 2 двары, 14 жыхароў[2]
- 1960 год — 48 жыхароў
- 1997 год — 6 двароў, 9 жыхароў
- 2009 год — 6 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 39.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі