Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ляхавічы (Мядзельскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму катэгорыю прыбралі? --Ліцьвін 15:07, 19 студзеня 2009 (UTC)

Вось у чым справа. У пэрспэктыве я пляную напісаньне артыкулаў пра ўсе яшчэ чырвоныя вёскі раёну (балазе, матэрыял ёсьць, толькі вось часу няма), і проста я падумаў пра тое, што калі ўсе гэтыя 200-250 артыкулаў будуць у катэгорыі Катэгорыя:Мядзельскі раён, то яны нават ня зьмесьцяцца на адну старонку (калі не памыляюся, катэгорыі разьбіваюцца на старонкі па 200 артыкулаў), а знайсьці патрэбную рэч (улічваючы тое, што загадзя невядома, пад якой назвай гэтая рэч можа быць) будзе цяжка. Таму на маю думку лепей будзе пакласьці вёскі ў сельсаветы, а ў катэгорыю Катэгорыя:Мядзельскі раён дадаць гэтыя сельсаветы (атрымаецца, што ўсе вёскі там таксама будуць, толькі праз 1 катэгорыю). А ўвесь сьпіс вёсак можна знасьці ў шаблёне. У прынцыпе я кіраваўся гэтым, бо для мяне гэта лягічней, чым усё ў кучу. Зрэшты, для мяне гэта не прынцыпова, таму настойваць я на тым ці іншым варыянце ня буду. Адзінае, магчыма варта дамовіцца наконт агульнага спосабу (не)дадаваньня катэгорый у вёскі на карысьць аднастайнасьці. —zedlik 18:11, 19 студзеня 2009 (UTC)
Падтрымліваю гэты спосаб катэгорызацыі. Павінна быць толькі самая вузкая катэгорыя. Bocianski 18:28, 19 студзеня 2009 (UTC)
Не падтрымліваю. Павінна быць і вузкая катэгорыя і шырокая. Як і Рэкі Беларусі, так і Азёры Беларусі. Хто ведае які сельсавет - пайдзе ў сельсавет, хто ня ведае - будзе шукаць у раёне, менавіта так і павінна быць. Я лічу ўвогуле трэба стварыць катэгорыю Населеныя пункты па альфабэце (прыклад: Расейская Вікіпэдыя) - ведаць колькі іх у нас і таксама для лепшага пошуку. А ўсе праблемы колькасьці і пошуку вырашаюцца шаблёнамі тыпу {{АБВ}}. --Ліцьвін 19:38, 19 студзеня 2009 (UTC)
Не ведаю, да чага патрэбныя такая катэгорыя. Яна толькі яшчэ ў Вікіпэдыях на мовах комі і асэтынскае. Bocianski 20:13, 19 студзеня 2009 (UTC)
Для чаго яна трэба я напісаў. --Ліцьвін 20:30, 19 студзеня 2009 (UTC)
Мяркую, нам трэба ствараць катэгорыі тыпу Населеныя пункты ...ага раёну, бо вось напрыклад катэгорыя Жыткавіцкі раён, я ў яе і вёскі і балоты, а мог яшчэ і рэкі :-) Вёскі і гарады ў Населеныя пункты, усё астатняе ці ў асобную катэгорыю ці прама ў раён. --Ліцьвін 20:11, 19 студзеня 2009 (UTC)
Не трэба. Пакуль артыкулаў мала. Bocianski 20:14, 19 студзеня 2009 (UTC)
Пытаньне не ў колькасьці, а ў тэме. Мухі - асобна, катлеты - асобна. Катэгорыя Жыткавіцкі раён не зьяўляецца канкрэтнай (не гаворыць, што ў яе можна зьмяшчаць, а што не), яна агульнааб'яднальная. --Ліцьвін 20:30, 19 студзеня 2009 (UTC)
Спадарства, пачакайце :) Тут ужо пайшлі вельмі розныя пытаньні. Прапаную вырашаць іх асобна.
  1. Ці ўключаць у катэгорыю Катэгорыя:Мядзельскі раён усё, што там ёсьць без укладаньняў побач з укладзенымі катэгорыямі
  2. Тое самае з рэкамі і азёрамі
  3. Ці стварыць агульную катэгорыю Населеныя пункты па альфабэце
  4. Асобныя катэгорыі для ўсяго Населеныя пункты, рэкі, азёры ...ага раёну
Мае меркаваньні.
1. З пункту гледжаньня упарадкаваньня зьместку было б лягічна не ўключаць. З пункту гледжаньня зручнасьці — ня ведаю, цалкам рэкальна, што наадварот. Паглядзеў анельскую, расейскую, польскую Вікіпэдыі — яны ўключаюць і туды, і туды (глядзеў артыкул пра Менск)
2. У мяне такое адчуваньне, што недзе раней пра азёры абмяркоўвалі. У выніку, яны ўключаныя. У прынцыпе, нічога страшнага пакуль ня здарылася
3. Як я разумею, мэта тут толькі адна: падлічыць колькасьць артыкулаў пра населеныя пункты. Можа ёсьць якія іншыя шляхі зрабіць гэта? Напрыклад, падлічыць колькасьць выкарыстаньня шаблёнаў? Ды і мэта? Ня ведаю, навошта дакладна ведаць гэтую лічбу, калі толькі ў статыстыку напісаць :) Карацей, калі гэта мэтазгодна, то ня бачу нічога кепскага, калі ж можна абыйсьціся безь яе, то мяркую лепей устрымацца.
4. Згодны з Bocianski: набярэцца напрыклад па 10 артыкулаў у кожную катэгорыю, тады мэтазгодна. Ну а меней — хай ужо ў агульнай будуць.
zedlik 23:16, 19 студзеня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Ляхавічы (Мядзельскі раён)»

Пачаць абмеркаваньне