Канчані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канчані
трансьліт. Kančani
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 2 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222393
СААТА: 6240845042
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′4″ пн. ш. 27°13′0″ у. д. / 54.90111° пн. ш. 27.21667° у. д. / 54.90111; 27.21667Каардынаты: 54°54′4″ пн. ш. 27°13′0″ у. д. / 54.90111° пн. ш. 27.21667° у. д. / 54.90111; 27.21667
Канчані на мапе Беларусі ±
Канчані
Канчані
Канчані
Канчані
Канчані
Канчані

Канча́ні[1] (таксама Каньча́ні[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1770 годзе вёска, 15 сем’яў, у складзе Мядзельскага староства Віленскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.

У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 13 двароў, 157 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 192 жыхары, з 1901 года тут працавала школа граматы. У 1908 годзе 33 двары, 198 жыхароў.

У 1921 годзе вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вілейскай, з 20 верасьня 1944 года Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласьцей.

У 1940 годзе 39 двароў, 187 жыхароў. У 1948 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Шлях Ільіча». З 19 красавіка 1954 году вёска ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1921 год — 39 двароў, 175 жыхароў[3]
  • 1931 год — 49 жыхароў, 7 двароў[4]
  • 1960 год — 122 жыхара
  • 1997 год — 3 двары, 6 жыхароў
  • 2009 год — 2 чалавекі[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
  4. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 41
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі