Кавалі (Слабадзкі сельсавет)
Кавалі лац. Kavali | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222392 |
СААТА: | 6240845036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°57′8″ пн. ш. 27°9′3″ у. д. / 54.95222° пн. ш. 27.15083° у. д.Каардынаты: 54°57′8″ пн. ш. 27°9′3″ у. д. / 54.95222° пн. ш. 27.15083° у. д. |
± Кавалі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кавалі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1847 г. вёска маёнтку Янушова Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне В. Корсака, 4 двары, 32 жыхары. З 1894 ў вёсцы працавала школа граматы. У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі: вёска, фальварак і засьценак Жосьнянскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. У вёсцы былі 93 жыхары, у засьценку, валоданьні Гуровіча і Андрона, — 9 жыхароў; у сядзібе, валоданьні Гурыновіча, — 4 жыхары.
У 1921 г. фальварак і вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Вяленскага ваяводзтва. У сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў. У 1927 г. у вёсцы арганізавана ячэйка КПЗБ.
З 12.10.1940 годзе ў Слабадзкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей.
У 1940 годзе вёска, 30 двароў, 128 жыхароў. У 1949 годзе створаны калгас імя Аляксандра Неўскага. З 1954 вёска ў складзе калгасу «17 верасня» (цэнтар — вёска Слабада).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1921 год — у сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў[2]
- 1960 год — 79 жыхароў
- 1997 год — 16 двароў, 29 жыхароў
- 2009 год — 7 чалавек[3]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адам Гурыновіч (1869—1894), беларускі паэт-дэмакрат, фальклярыст, перакладчык, рэвалюцыянэр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 39.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі