Явор
Явор лац. Javor | |
Awart Jovar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aevo + Warto Jo + Warto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Явар, Овар, Овэр |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Явор» |
Явор, Явар (Овар, Овэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Явар або Явард (Jovar, Jovard) і Авар, Эвара або Эвар (Ávarr[1], Ewara[2], Evarus[3]) — імёны германскага (паўночнагерманскага) паходжаньня[4][5]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Awart[6]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Evilda) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[7], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Літавар, Эварт; германскія імёны Dagward, Litwart, Ewart) — ад германскага ward 'ахоўнік'[8].
Імя Явар (Jawor, Jawer, Jaworowicz) гістарычна бытавала ў Польшчы[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворанин господарский Явор Будаевичъ (23 лютага 1529 году)[10]; на дворанина господарского Явора з Матеемъ Стецковичомъ (27 траўня 1529 году)[11]; дворанинъ его милости Явор Будаевичъ (16 і 20 кастрычніка 1536 году)[12]; въ Явора… до Явора (23 лістапада 1536 году)[13]; село Скутюнцы… подле земль… Троха Яворовича (5 студзеня 1566 году)[14]; Яворъ Матеевичъ съ Калинова Сулковъ (1567 год)[15]; s panem Jaworem (1621 год)[16]; Stanislaus Jawor, Sacristianus Ecclesiae Cathedralis Samogitiae (1639 год)[17]; Joannes Jaworowicz (17 кастрычніка 1793 году)[18]; Owar… Ower (1861 год)[19].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Явор Будаевіч — літоўскі дваранін, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
- Ян Яворавіч Козель — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[20]
- Мікалай Явар — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1618 годзе[21]
- Алесь Еварэвіч — жыхар вёскі Тамаровічаў (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1631 годзе[22]
- Алесь Яваровіч — жыхар маёнтку Крамяніцы (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1638 годзе[23]
Яваровічы (Jaworowicz) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[24].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Явароўшчына.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 2. — Uppsala, 1973. S. 204.
- ^ Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 125.
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 285.
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Jovar, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 218.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 468—469.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 73.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 93.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 245, 250.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 32, 34.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 113.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1057.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 119.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 405.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1791—1794 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Spis miejscowości oraz nazwisk mieszkańców parafii werkowskiej w 1861 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 108.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 326.
- ^ Яўген Анішчанка, Князиковщина, Томаровичи инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Кременица, Подколесье инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 214.