Руандыйскі патрыятычны фронт
Выгляд
Руандыйскі патрыятычны фронт | |
Заснавальнік | Фрэд Рвігема[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | сьнежань 1987 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | папулізм, нацыяналізм і эканамічны лібэралізм[d] |
Афіцыйны сайт | rpfinkotanyi.rw/index.ph… |
Руандыйскі патрыятычны фронт (па-француску: Front patriotique rwandais) — кіроўная палітычная партыя ў Руандзе. Ачоленае прэзыдэнтам Полем Кагамэ, партыя кіруе краінай з таго часу, як узброенае крыло партыі перамагло ўрадавыя сілы, здабыўшы перамогу ў грамадзянскай вайне ў 1994 годзе. Па здабыцьці ўлады партыя пануе ў Руандзе, выкарыстоўваючы аўтарытарную палітыку[1][2]. Выбарамі маніпулююць рознымі спосабамі, якія ўключаюць забарону апазыцыйных партыяў, арышты альбо замах на крытыкаў і выбарчае махлярства[3]. Партыя была закладзеная выгнаньнікамі тутсі ва Ўгандзе, і ейнай мэта стала забясьпечаньне магчымысьці павяртаньня ўцекачоў на радзіму ў Руанду. Узброенае крыло было ўтворанае ў 1980 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stroh, Alexander (2010). «Electoral rules of the authoritarian game: undemocratic effects of proportional representation in Rwanda». Journal of Eastern African Studies. 4 (1): 1—19. doi:10.1080/17531050903550066.
- ^ Matfess, Hilary (2015). «Rwanda and Ethiopia: Developmental Authoritarianism and the New Politics of African Strong Men». African Studies Review. 58 (2): 181—204. doi:10.1017/asr.2015.43.
- ^ Waldorf, Lars (2017). «The Apotheosis of a Warlord: Paul Kagame». In Themnér, Anders (ed.). Warlord Democrats in Africa: Ex-Military Leaders and Electoral Politics. Bloomsbury Academic / Nordic Africa Institute. — ISBN 978-1-78360-248-3.