Перайсьці да зьместу

Чарлз Дарвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарлз Дарвін
па-ангельску: Charles Robert Darwin
Дата нараджэньня 12 лютага 1809(1809-02-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 красавіка 1882(1882-04-19)[1][2][5][…] (73 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак геоляг, падарожнік-дасьледнік, пісьменьнік-падарожнік, этоляг, натураліст, філёзаф, пісьменьнік, батанік
Навуковая сфэра Прыродазнаўства
Месца працы
Вядомы як Кругасьветнае вандраваньне на караблі «Бігл»,
Паходжаньне відаў,
Натуральны адбор
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][10], Вугорская акадэмія навук, Сылескае таварыства патрыятычнай культуры[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d][11], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d], Заалагічнае таварыства Лондана[d][12], Француская акадэмія навук, Расейская акадэмія навук[13][14], Пруская акадэмія навук[d], Каралеўскае геаграфічнае таварыства[d], Баварская акадэмія навук[d], Турынская акадэмія навук[d][15] і Plinian Society[d]
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d] (1832), магістар мастацтваў[d] (1837) і доктар кананічнага і грамадзянскага права[d]
Навуковы кіраўнік Джон Стывэнс Хэнслоў,
Адам Сэдвік
Вучні Джозэф Дальтон Хукер,
Томас Гэнры Хакслі
Бацька Robert Darwin[d][8][16]
Маці Susannah Wedgwood[d][8][16]
Дзеці Anne Darwin[d][16], Francis Darwin[d][16], William Erasmus Darwin[d][16], Henrietta Darwin[d][16], Джордж Говард Дарвін[d][16], Leonard Darwin[d][16], Horace Darwin[d][16], Charles Waring Darwin[d][16], Elizabeth Darwin[d][16] і Mary Eleanor Darwin[d][16]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Чарлз Робэрт Да́рвін (па-ангельску: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809, Шрусбэры, Шропшыр, Ангельшчына — 19 красавіка 1882, Даўн-гаўс, Кент) — ангельскі прыродазнаўца, стваральнік тэорыі эвалюцыі ў біялёгіі (дарвінізм). Прапанаваў і даказаў тэорыю, паводле якой усе віды ўзьніклі ў выніку эвалюцыі й паходзяць ад аднаго ці некалькіх агульных прародзічаў. Адным з асноўных паняцьцяў тэорыі быў натуральны адбор. Яшчэ пры жыцьці Дарвіна ягоная ідэя, паводле якой мае месца эвалюцыя, была прызнаная навуковай супольнасьцю і ўсім грамадзтвам. У той жа час вучэньне пра натуральны адбор заняла галоўнае месца ў тлумачэньні эвалюцыі толькі ў 1930-я, зараз жа яно стала падмуркам сучаснай тэорыі эвалюцыі. У зьмененай форме тэорыя Дарвіна па сёньняшні дзень застаецца адной з асноўных у біялёгіі, паколькі яна тлумачыць шматлікасьць біялягічных відаў[17].

Чарлз Робэрт Дарвін — другі сын Робэрта Ўорынга Дравіна ды Сюзанны Ўэджўуд, дачкі прамыслоўца Джазайі Ўэджўуда. Дарвін — унук ангельскага натураліста, лекара і паэта Эразма Дарвіна. Маці Дарвіна памерла, калі яму было восем гадоў. Яго выхоўвалі тры старэйшыя сястры. Ад 1818 да 1825 Дарвін вучыўся ў англіканскай школе Шрусбэры. Чарлз Дарвін выявіў цікавасьць да натуральнай гісторыі падчас вучобы ва Эдынбурскім ўнівэрсытэце (1825-1827), дзе ён вывучаў спачатку мэдыцыну, а потым тэалёгію. Перайшоў вучыцца ў Коледж Хрыста Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэта. У 1831 годзе скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра мастацтваў. Падчас пяцігадовага падарожжа на караблі «Бігл» HMS Beagle (1831—кастрычнік 1836) Чарлз Дарвін заняўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і правёў назіраньні, якія даказвалі актуалістычныя ідэі Чарлза Лаела. Напрацягу падарожжа ён сабраў узоры расьлін і жывёл, у тым ліку выкапневых жывёл. Апублікаваньне падарожных запісаў (па-ангельску: The Journal of a Naturalist) Дарвіна зрабіла яго вядомым публіцыстам. Прапанаваў тэорыю ўзьнікненьня атолаў. Ён заняўся праблемай геаграфічнага разьмеркаваньня ў дзікай прыродзе, сабраў калекцыю акамянеласьцяў, дасьледаваў зьмяненьне відаў. Першыя ідэі пра натуральны адбор узьніклі ў Дарвіна ў 1838 годзе. Паколькі раней аналягічныя ідэі лічыліся ерэтычнымі, ён давяраў іх толькі самым блізкім сябрам, у той жа час працягваў дасьледаваньні. У 1839 годзе ажаніўся, у 1842 пераехаў зь Лёндана ў Даўн (графства Кент). У 1858 годзе Дарвін атрымаў ад Альфрэда Расэла Ўоласа рукапіс артыкула, у якім апісвалася тэорыя, падобная да дарвінаўскай. Гэта прымусіла іх абодвух апублікаваць свае тэорыі разам. Дарвін не верыў у Бога, але быў з гонарам пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве.

Паходжаньне відаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарльз Дарвін апублікаваў сваю тэорыю паходжаньня відаў сумесна зь іншым ангельскім навукоўцам Альфрэдам Расэлам Ўолесам 1 ліпеня 1858 году. У 1859 г. ён апублікаваў вялікую кнігу «Паходжаньне відаў», у якой сьцьвярджаў, што біялягічныя віды паступова фармаваліся пад уплывам натуральнага адбору[18]. Тэорыя эвалюцыі абапіраецца на прынцыпы генэтычнай зьменлівасьці, спадчыннасьці. У гэтай кнізе быў сфармуляваны прынцып клясыфікацыі, які пазьней быў названы ў гонар Дарвіна.

  • 1859 «Паходжаньне відаў шляхам натуральнага адбору» (анг. On the Origin of Species by Means of Natural Selection) — апісваецца працэс эвалюцыі ад агульнага продка, што стала навуковым тлумачэньнем шматлікасьці відаў у прыродзе.
  • 1868 «Зьмяненьне свойскіх жывёл і культурных расьлін» (па-ангельску: The Variation of Animals and Plants under Domestication, у двух тамах)
  • 1871 «Паходжаньне чалавека й палавы адбор» (анг. The Descent of Man, and Selection in Relation to Sex)
  • 1872 «Тлумачэньне эмоцыяў чалавека й жывёлінаў» (анг. The Expression of Emotions in Man and Animals)
  • 1875 «Насякомаедныя расьліны» (анг. Insectivorous Plants)
  • 1876 «Эфэкт перакрыжаванага й самаапыленьня ў расьлінным сьвеце» (анг. The Effects of Cross and Self Fertilisation in the Vegetable Kingdom)
  • 1880 «Моц руху расьлінаў» (анг. The Power of Movement in Plants)
  • 1881 «Фармаваньне расьліннай глебы пад уплывам дзеяньня чарвякоў» (анг. The Formation of Vegetable Mould through the Action of Worms)

У гонар Дравіна названая гумарыстычная прэмія. У Валагодзкай і Яраслаўскай абласьцях Расеі ў ганар Дарвіна названы запаведнік.

  1. ^ а б Lundy D. R. Charles Robert Darwin // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б Charles Darwin // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Charles Robert Darwin // KNAW Past Members (анг.)
  4. ^ http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-1-4020-5818-9_7.pdf
  5. ^ Charles Darwin // BD Gest' (фр.)
  6. ^ Bedroom where Charles Darwin died to be opened to the public (брыт. анг.) — 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
  7. ^ https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
  8. ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  9. ^ Cambridge Alumni Database (анг.)University of Cambridge.
  10. ^ https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=darwin;smode=advanced;f1-date=1869
  11. ^ https://www.amacad.org/sites/default/files/academy/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/electionIndex1850-1899.pdf
  12. ^ https://www.zsl.org/blogs/artefact-of-the-month/charles-darwin-zsl-london-zoo
  13. ^ http://www.ras.ru/news/shownews.aspx?id=6904027a-321e-40ae-9387-6a5cfa28bf4c#content
  14. ^ Манойленко К. В. Награды имени академика К.М. Бэра: история основания, значение, Awards Named for the Academician Karl von Baer: A History of Their Foundation and Significance (рас.) // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 1. — С. 26—47. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  15. ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)
  16. ^ а б в г д е ё ж з і к л Kindred Britain
  17. ^ Поўны збор твораў Чарлза Дарвіна ў сеціве — Біяграфія. darwin-online.org.uk Праверана 29 мая 2015 г.
  18. ^ Наука. Подробная иллюстрированная энциклопедия / Главный редактор Адам Харт-Дэвис. — Москва: АСТ, Астрель, 2010. — С. 198. — ISBN 978-5-17-072536-6
  • Дарвін Чарлз Робэрт // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. — С. 53.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]