Перайсьці да зьместу

Фёдар Чарняўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Чарняўскі
Дата нараджэньня 22 лютага 1940(1940-02-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 кастрычніка 2024(2024-10-28) (84 гады)
Месца вучобы
Занятак генэоляг
Месца працы

Фёдар Віктаравіч Чарняўскі (22 лютага 1940, в. Сярпішчына, Лагойскі раён — 28 кастрычніка 2024) — беларускі генэоляг.

У 1964 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, дзе ў 1968—1971 гадах навучаўся ў завочнай асьпірантуры па спэцыяльнасьці «эканамічная геаграфія». Выкладаў у сярэдніх навучальных установах. У 1971—2002 працаваў у Беларускім навукова-дасьледчым і тэхналягічным інстытуце аўтамабільнага транспарту навукова-вытворчага аб’яднаньня «Аўтатранстэхніка» (з 1971 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1973 загадчык сэктару прагназаваньня разьвіцця пасажырскага аўтатранспарту агульнага карыстаньня рэспублікі, з 1981 старшыня прафэсійнага камітэту аб’яднаньня).

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледаваў генэалёгію беларускіх шляхецкіх родаў, асабліва Менскага павету ВКЛ.

  • Чарняўскі Ф. В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск I. Мінск, 2007. 256 с (Рэцэнзіі: Пазднякоў В. С. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск: БелНДІДАС, 2007. С. 289—291; Урублеўскі В. В. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 8. Мінск: НГАБ, 2010. С. 326—327; Галубович Виталь // Герольд Litherland. 2011. № 18. С. 184—185).
  • Чарняўскі Ф. В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск III (канюшыя, абозныя, крайчыя, мастаўнічыя і будаўнічыя). Мінск: 2010. 287 с.
  • Чарняўскі Ф. В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI—XVIII стст. Біяграфічны даведнік. Выпуск II (скарбнікі, стражнікі). Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2012. 542 с.
  • Чарняўскі Ф. В. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў. Біяграфічны даведнік. Выпуск IV (гараднічыя, мечныя). Мінск: Выдавец В.Хурсік, 2015. 509 с.
Артыкулы
  • Чарняўскі Ф. В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 7. Мінск: БелНДІДАС, 2009. С. 221—252.
  • Чарняўскі Фёдар. Багушэвічы-Мінькоўскія і Іваноўскія — ўладальнікі Прылук, пачынаючы з 1645 г. і да 80-х гг. XVIII ст. // Жыццё айчыне, гонар нікому. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага. Мінск, 16—18 сакавіка 2009 г. Мінск: Выдавецтва Віктара Хурсіка, 2010. С. 164—184.
  • Чарняўскі Ф. В. Да жыццяпісу Тодара Валадковіча, пісара земскага менскага, у 1665—1688 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 8. Мінск: НГАБ, 2010. С. 213—234.
  • Чарняўскі Ф. В. Да жыццяпісу Марціна Казіміра Валадковіча, пісара земскага менскага ў 1689—1701 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 9. Мінск: БелНДІДАС, 2011. С. 171—194.
  • Чарняўскі Ф. В. Стэфан Гладкі — пісар земскі Менскага ваяводства ў 1571—1617 гг. // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 10. Мінск: НГАБ, 2012. С. 247—266.
  • Чарняўскі Ф. В. Матэрыялы да генеалогіі Ратамскіх // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 11. Мінск: НГАБ, 2013. С. 208—242.
  • Чарняўскі Фёдар. Нарыс пра Валадковічаў, продкаў Тадэвуша Рэйтана з боку яго маці. Лявон Павел Валадковіч (23.06.1716—30.11.1731) // Тэксты. Альманах. Нумар пяць. Мінск: Галіяфы, 2014. С. 119—127.
  • Чарняўскі Фёдар. Нататкі да генеалогіі князёў Адзінцэвічаў і Падбярэзскіх // Герольд Litherland. 2013. № 19. С. 67—102.
  • Чарняўскі Ф. В. Некалькі згадак пра Казіміра Караля Уніхоўскага, пісара земскага менскага // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 12. Мінск: НГАБ, 2014. С. 395—407.
  • Чарняўскі Фёдар. Смаленскі намеснік Юры Андрэевіч Салагуб — абаронца ўсходнх межаў ВКЛ у канцы XV—пачатку XVI ст. // Герольд Litherland. 2014. № 20. С. 80—92.
  • Чарняўскі Фёдар. Удальрык Крыштаф Радзівіл — староста судовы менскі (27.09.1738—09.02.1746) // Acta anniversaria. Зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Нясвіж: НГКМЗ «Нясвіж», 2015. С. 78—86.
  • Чарняўскі Ф. В. Антоні Свентарэцкі — апошні земскі пісар Менскага ваяводства // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 13. Мінск: НГАБ, 2015. С. 253—267.