Сусьветны фонд дзікай прыроды
Выгляд
| Сусьветны фонд дзікай прыроды | |
| World Wide Fund for Nature | |
| | |
| Абрэвіятура | WWF |
|---|---|
| Дэвіз | Дзеля жывой плянэты |
| Дата ўтварэньня | 19 верасьня 1961 году[1] |
| Тып | міжнародная грамадзкая прыродаахоўная арганізацыя |
| Юрыдычны статус | дабрачынны траст |
| Мэта | захаваньне, дасьледаваньне і аднаўленьне навакольнага асяродзьдзя |
| Штаб-кватэра | Глянд (Швайцарыя)[2] |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | ва ўсім сьвеце |
| Заснавальнікі |
Джуліян Гаксьлі[1] Макс Нікалсан Пітэр Скот Гай Манфорт |
| Прэзыдэнт | Яланда Какабадзэ |
| Бюджэт | 447 мільёнаў € (2008 год)[2] |
| Колькасьць супрацоўнікаў | 5400[2] |
| Сайт | wwf.org/panda.org |
Сусьветны фонд дзікай прыроды (па-ангельску: World Wide Fund for Nature) — міжнародная грамадзкая арганізацыя, якая працуе ў сфэрах аховы, дасьледаваньня і аднаўленьня навакольнага асяродзьдзя. Гэта найбуйнейшая ў сьвеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі супрацоўнікаў па ўсім сьвеце[2]. Сусьветны фонд дзікай прыроды працуе ў больш чым 90[2] краінах і падтрымлівае каля 1300[3] прыродаахоўных праектаў па ўсім сьвеце.
Місія Сусьветнага фонду дзікай прыроды заключаецца ў прадухіленьні нарастаючай дэградацыі прыроднага асяродзьдзя плянэты і дасягненьня гармоніі чалавека і прыроды. Галоўная мэта — захаваньне біялягічнай разнастайнасьці Зямлі[2].
Прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гады працы | Імя |
|---|---|
| 1962—1976 | Бэрнгард (прынц Ліпэ-Бістэрфэльдзкі) |
| 1976—1981 | Джон Лоўдан |
| 1981—1996 | Філіп (герцаг Эдынбурскі) |
| 1996—1999 | Саед Бабар Алі |
| 2000 | Руўд Любэрс |
| 2000—2001 | Сара Морысан |
| 2001—2010 | Эмэка Аньяоку |
| з 2010 год | Яланда Какабадзэ |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 WWF from 1961 to 2006 (анг.)
- 1 2 3 4 5 6 WWF in Brief (анг.)
- ↑ WWF conservation projects around the world (анг.)
- ↑ WWF Presidents of the Organization over its history (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сусьветны фонд дзікай прыроды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |