Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Крыстампальле

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Слушная назва вёскі — Крыстампольле. У даведніку Лемцюговай памылка. Крыстампольле пішуць у Гардах і вёсках Беларусі, кнізе памяці Пухавіцкага раёну й указальніках ля самой вёскі. Таксама Крыстампольле напісана й у СМІ 1, 2. Ды, як па мне, гэта й так відавочна, бо там корань поле й «пальле» тут дакладна апынулася не да тэмы.--Liashko (гутаркі) 20:01, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Я бы ня стаў сьцьвярджаць пра памылку. Там жа (старонка 386), сярод іншых варыянтаў назвы вёскі ёсьць і Крыстампольле, але асноўным усё ж прыведзены Крыста́мпальле (менавіта з такім націскам). Відаць, былі нейкія прычыны, каб узяць за асноўную менавіта гэту назву. У кожным разе перанакіраваньне ёсьць і з назвы Крыстампольле, можна яшчэ дадаць яе ў артыкул з адпаведнымі спасылкамі на крыніцы. --Red_Winged_Duck 01:43, 22 чэрвеня 2014 (FET)
Проста справа ў тым, што акрамя даведніка Лемцюговай гэтая назва нідзе не сустракаецца. Мне здаецца, варта было б пакінуць Крыстампольле як больш пашыраную, ды пакінуць перанакіраваньне з Крыстампальля. Крыстампольле ў гугле, Крыстампальле ў гугле--Liashko (гутаркі) 19:32, 22 чэрвеня 2014 (FET)