Змагарныя дарогі
«Змагарныя дарогі» | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Кастусь Акула |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1959—1960 гады |
Публікацыя: | 1962 год |
Асобнае выданьне: | 1962 год |
Выдавецтва: | «Мастацкая літаратура» (1994) |
Сэрыя: | Галасы беларускага замежжа (1994) |
Колькасьць старонак: | 586 |
Ілюстратар: | М. Рачынскі |
Афармленьне: | Станіслаў Станкевіч |
Носьбіт: | кніга |
Наступны твор: | «Дзярлівая птушка» (1965) |
ISBN: | 5-340-01458-4 |
Электронная вэрсія |
«Змага́рныя даро́гі» — раман Кастуся Акулы 1960 году, упершыню выдадзены ў Канадзе ў 1962 годзе беларускім клясычным правапісам[1].
Эпіграфам да раману служыць верш Уладзімера Жылкі «Меч». Падзеі твору адбываюцца ў 8 краінах Эўропы — Беларусі, Летуве, Польшчы, Нямеччыне, Францыі, Італіі, Швайцарыі і Ангельшчыне[2]. У 1994 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала яго ў Беларусі накладам 6000 асобнікаў, якія раскупілі за пару месяцаў[3]. У 1995 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар узнагародзіў Кастуся Акулу за раман Прэміяй імя Францішка Багушэвіча[4]. У сьнежні 2000 году рэдакцыя газэты «Наша ніва» ўлучыла раман «Змагарныя дарогі» ў 100 найлепшых беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя на падставе чытацкага апытаньня цягам году[5]. У 2005 годзе выдавецва «Логвінаў» зноў перавадала раман у зборніку выбраных твораў «Россыпы»[6].
Дзея
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Ва ўводнай частцы «Гітлераўская акупацыя Беларусі» апісваецца падзел захопленай краіны, праца беларускіх настаўнікаў, а таксама беларускія аб’яднаньні і вайсковыя фармаваньні. Гітлераўскі і сталінскі таталітарныя рэжымы параўноўваюцца з вобразнымі пачварамі Сцылай і Харыбдай, ад якіх церпяць людзі. Улетку 1944 году адбываецца эвакуацыя Менскай школы камандзіраў БКА разам з Сымонам Спарышам і ягонымі сябрамі Віктарам Караткевічам і Кастусём Дзежкам. У назвах 3-х асноўных частак раману пазначаецца маршрут постацяў: 1) «Менск — Альткірх — Марсэль», 2) «Бэрлін — Цьвізэль — Нэапаль — Балёньня», 3) «Балёньня — Лёндан». У разьдзелах «Беларуская цэнтральная рада ў Бэрліне. Генэрал Езавітаў, Астроўскі й Шувалаў», «Загуба генэрала Езавітава» і «Дывізія «Беларусь» пераходзіць да амэрыканцаў» падзеі згадваюцца паводле дакумэнтаў. У якасьці постацяў выступаюць кіраўнік Беларускай самапомачы Іван Ермачэнка і камандзір Беларускай краёвай абароны Францішак Кушаль. Таксама згадваецца намесьнік кіраўніка БКА капітан Віталь Мікула, які загінуў у газавым крэматорыі Дахаў[7].
У якасьці адмоўнай постаці прыводзіцца былы школьны вартаўнік з Каралеўшчыны Вітвіцкі, які ў зялёным мундзіры ўрадніка расстрэльваў жыдоў на вуліцах Глыбокага. Таксама згадваецца начальнік паліцыі раённага мястэчка лейтэнант Сьцервін, які абвяшчаў камуністамі людзей, каб прысабечыць іх набытак[7].
У Францыі беларускія жаўнеры адмаўляюцца ваяваць супраць мясцовых макісаў, на бок якіх пераходзяць. Затым Сымон Спарыш служыць 2-м Польскім корпусе брытанскага войска на італьянскім фронце. Па вайне Сымон Спарыш навучаецца ў Школе падхаронжых панцырнай зброі з князем Юрыем Радзівілам (зь якім навучаўся аўтар). Аднойчы Спарыш натхнёна чытае эмігранцкую газэту «Беларускія навіны». Узімку 1947 году ў Лёндане Сымон Спарыш сустракаецца зь сябрамі на 1-м Зьезьдзе беларусаў Вялікае Брытаніі[7].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990-я гады ў газэце «Свабода» Сяргей Лотва згадаў раман у нататцы «Паміж Курапатамі і Хатыньню» словамі: «паміж безьлічы бэсэсэраўскіх выданьняў аб Вялікай Айчыннай – гэты твор, падобна, адзіны, які можна ўважаць Беларускаю кнігаю пра ІІ сусьветную вайну»[8].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстантын Акула. Змагарныя дарогі : аповесьць / прадм. Станіслаў Станкевіч, маст. М. Рачыцкі. — Таронта: 1962. — 583,[3] с.
- Кастусь Акула. Змагарныя дарогі : раман / прадм. Уладзімер Арлоў, маст. А. І. Цароў. — Менск: 1994. — 572 с. — (Галасы беларускага замежжа). — 6000 ас. — ISBN 5-340-01458-4
- Кастусь Акула. Змагарныя дарогі // Россыпы : выбраныя творы / рэд. Уладзімер Арлоў, дызайн С. Ждановіч. — Менск: Логвінаў, 2005. — С. 17—586. — 624 с. — 500 ас. — ISBN 985-11-0144-3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ян Максімюк. Згадка пра Кастуся Акулу // Радыё «Свабода», 21 лістапада 2015 г. Праверана 22 студзеня 2021 г.
- ^ Альгерд Бахарэвіч. Свая вайна // Радыё «Свабода», 6 ліпеня 2012 г. Праверана 22 студзеня 2021 г.
- ^ Сяргей Макарэвіч. Кастусь Акула // Да гісторыі беларускай дыяспары: матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысьвячаецца». Сш. 1 / рэд. Натальля Гардзіенка. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 72 с.
- ^ Прэмія імя Францішка Багушэвіча // Беларускі ПЭН-цэнтар, 2021 г. Праверана 22 студзеня 2021 г.
- ^ Сто беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя // Наша ніва : газэта. — 11 сьнежня 2000. — № 50 (207). — С. 1. — ISSN 1819-1614.
- ^ Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды: Кастусь Акула // Радыё «Свабода», 26 студзеня 2012 г. Праверана 22 студзеня 2021 г.
- ^ а б в Уладзімер Арлоў. Птушатнік зь Верацеяў // Россыпы / Кастусь Акула. — Менск: Логвінаў, 2005. — С. 3—16. — 624 с. — 500 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ Вольга Іпатава. На дарогах змаганьня // Культура, нацыя : часопіс. — Сьнежань 2015. — № 12. — С. 69-78.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Змагарныя дарогі // Партал «Букстэр», 2021 г. Праверана 22 студзеня 2021 г.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |