Перайсьці да зьместу

Віторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віторыя
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Краіна Баскаў
Правінцыя Алява
Дата заснаваньня 1181
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Vitoria-Gasteiz[d] Майдэр Эчэбарыя[d][1]
Геаграфія
Плошча 276,81 км²
Вышыня НУМ 525 м
Часавы пас
Каардынаты 42°51′ пн. ш. 2°41′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 238 247 чал. (2010)
Этнахаронімы gasteiztar, vitoriano, vitoriana, Vitorià і vitoriana
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 01001–01015
Нумарны знак VI
Узнагароды
Сайт vitoria-gasteiz.org
Віторыя на мапе Гішпаніі
Віторыя
Віторыя
Віторыя

Віторыя (па-гішпанску: Vitoria, па-басконску: Gasteiz) — горад на поўначы Гішпаніі, адміністрацыйная сталіца правінцыі Алява і аўтаномнай супольнасьці Краіна Баскаў. Другі па велічыні горад Краіны баскаў пасьля Більбао. На 2009 год у Віторыі зарэгістраваныя 235 661 жыхар. У нашы дні ў Гішпаніі горад, вядомы пад «камбінаванай» назвай Vitoria-Gasteiz, сумяшчаюць традыцыйна гішпанскую і басконскую назвы.

У 1181 годзе кароль Навары Санча VI Мудры пабудаваў гарадок Новая Віторыя на ўзгорку, які займалі прымітыўныя пабудовы Гастэйса, якія, па падліках навукоўцаў ужо мелі стогадовы ўзрост, там жа знаходзілася каменная сьцяна, якая служыла ўмацаваньнем. У 1199 годзе горад быў абложаны й захоплены войскамі Альфонса VIII, які далучыў горад да Каралеўства Кастыліі. Горад быў паступова пашыраны й у 1431 годзе ён атрымаў статус гораду. У 1813 годзе ў Віторыі адбылося буйная бітва паміж ангельскімі й францускімі войскамі.

Да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя Віторыя заставалася невялікім мястэчкам на поўначы Гішпаніі, аднак з прыходам дэмакратыі на Пірэнэйскі паўвостраў пачалася рэзкая індустрыялізацыя й рост колькасьці насельніцтва. 20 траўня 1980 году Віторыя стала адміністрацыйным цэнтрам аўтаномнай супольнасьці Краіны Баскаў і сюды пераехалі галоўныя палітычныя інстытуты, як то парлямэнт і ўрад супольнасьці.

Віторыя знаходзіцца на чыгуначнай лініі, якая злучае Мадрыд з Сан-Сэбастыянам і Францыяй. Яшчэ адна чыгуначная лінія адыходзіць на ўсход да Памплёны. Па ўсіх напрамках вядзецца рэгулярны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Аэрапорт Віторыі знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах на паўночны захад ад гораду й выкарыстоўваецца галоўным чынам для грузавых рэйсаў.

Горад абслугоўваецца сеткай маршрутаў гарадзкіх аўтобусаў. З 2008 году ў горадзе працуе сучасны трамвай, які эксплюатуецца арганізацыяй EuskoTran. З 2004 году ўладамі гораду арганізоўваецца бяскоштавы пракат ровараў для мяшчанаў і гасьцей гораду[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]