Хайдук Спліт
| Хайдук Спліт | |
| Поўная назва | Hrvatski nogometni klub Hajduk Split |
|---|---|
| Заснаваны | 13 лютага 1911 |
| Горад | Спліт, Харватыя |
| Стадыён | Полюд Умяшчальнасьць: 35 000 |
| Кіраўнік | Спліт |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Футбольная ліга |
| · 2025—2026 | 2 месца |
Афіцыйны сайт | |
«Ха́йдук» (па-харвацку: Hajduk) — харвацкі футбольны клюб з гораду Спліту. Заснаваны ў 1911 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Харватыі, васьміразовы ўладальнік Кубка Харватыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб паўстаў у Спліце пасьля таго, як самая ідэя ягонага стварэньня прыйшла заснавальнікам у час іхняга навучаньня ў Празе. Тады купа харвацкіх студэнтаў наведалі паб «У Флеку» адразу пасьля матчу паміж «Спартай» і «Славіяй» і пастанавілі, што трэба зафундаваць прафэсійны клюб у сваім родным месьце.

Клюб быў афіцыйна зарэгістраваны ўладамі 13 лютага 1911 году[2]. Пакуль вучні спрабавалі прыдумаць назву для клюбу, яны зьвярнуліся па параду да свайго былога настаўніка Ёсіпа Барача, і, паводле зьвестак, калі яны з энтузіязмам уварваліся ў ягоны кабінэт, ён вымавіў, што будзе пасаваць назва «Хайдук», якое сымбалізавала найлепшае ў харвацкім народзе[3]. Гайдукі былі рамантызаванымі бандытамі, якія змагаліся супраць панаваньня туркаў-асманаў. Мяркуецца, што натхненьнем для назвы, магчыма, стаў знакаміты гайдук Андрыіца Шыміч, які трыюмфальна вярнуўся ў Спліт у 1902 годзе пасьля доўгага знаходжаньня ў аўстрыйскай турме[3]. Пасьля гэтага заснавальнікі распрацавалі эмблему клюбу, а група каталіцкіх манашак з кляштара ў Спліце стварыла копіі, якія былі раздадзеныя заўзятарам[4]. «Хайдук» хутка аб’яднаў прахарвацкую партыю грамадзянаў Спліту, харвацкіх юніяністаў або пунтараў. Вось чаму клюб мае канкрэтную назву «харвацкі футбольны клюб» і зьмяшчае харвацкі герб на сваёй эмблеме. Клюб выступаў супраць палітыкі аўстра-вугорскага ўраду, які замінаў аб’яднаньню харвацкіх правінцыяў і захоўваў іхную асобнасьць. Першым супернікам «Хайдука» быў «Кальчо-Спалята». Іхны матч скончыўся перамогай «Хайдука» зь лікам 9:0, а першы гол за «Хайдук» загнаў Шымэ Раўніг[5]. У 1912 годзе «Хайдук» згуляў свой першы матч у Заграбе супраць мясцовага футбольнага клюбу ГАШК і прайграў зь лікам 3:2. Першы міжнародны матч супраць знакамітага суперніка адбыўся ў 1913 годзе супраць чэскай «Славіі»[6], якая на той час уважалася за наймацнейшы клюб Эўропы. У выніку «Хайдук» саступіў зь лікам 1:13.

«Хайдук» дасягнуў свайго першага часу славы ў канцы 1920-х гадоў, калі яны ўзялі перамогу ў першых двух чэмпіянатах Югаславіі ў 1927 і 1929 гадах, што забясьпечыла ім месца ў Кубку Цэнтральнай Эўропы[7]. Аднымі з найлепшых гульцоў у той час былі Лео Лемэшыч і Ўладзімер Крагіч, а Люба Бэнчыч здолеў стаць найлепшым бамбардзірам сэзону 1927 году. Доўгі час трэнэрам каманды быў адзін з найвялікшых гульцоў клюбу Лука Калітэрна. У далейшыя часы дыктатуры прыметнік «харвацкі» ў назьве быў гвалтоўна заменены прыметнікам «югаслаўскі», а 1930-я гады характарызуюцца для каманды як катастрафічныя[8]. У красавіку 1941 году, у час Другой сусьветнай вайны, Югаславія была захопленая, акупаваная і падзеленая дзяржавамі Восі, а Спліт быў беспасярэдне далучаны да Італіі. Жыхары і гульцы былі супраць асыміляцыі, таму клюб спыніў спаборніцтвы на знак непадпарадкаваньня, адмовіўшыся ад прапановы далучыцца да італьянскага першага дывізіёну пад назовам «Спалята». Пасьля капітуляцыі Італіі ў 1943 годзе партызаны часова вызвалілі Спліт і раззброілі італьянскі гарнізон, але нямецкае войска хутка зноў акупавала горад і перадала яго Незалежнай Дзяржаве Харватыі (НДХ), якую яны ж усталявалі ў Заграбе яшчэ ў 1941 годзе. Стаўленьне клюбу не зьмянілася, калі ўлады НДХ паспрабавалі ўлучыць «Хайдук» у Кубак НДХ, бо гэтая марыянэткавая дзяржава выклікала абурэньне ў Спліце за ейны хаўрус з тымі, хто быў павязаны з Італіяй.
Па Другой сусьветнай вайне «Хайдук» працягваў гуляць у чэмпіянаце Югаславіі і ейным кубку. У 1946 годзе яны перамаглі ў чэмпіянаце Харватыі і заснавалі часопіс. У 1948—1949 гадах «Хайдук» наведаў Аўстралію і стаў першай камандай зь Югаславіі, якая згуляла на ўсіх кантынэнтах. Клюб перамог у чэмпіянаце Югаславіі 1950 году, унікнуўшы паразаў цягам сэзону[9], такім чынам усталяваўшы рэкорд, які анікому не ўдалося дасягнуць да распаду Югаславіі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 1 жніўня 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/hnk-hajduk-split/mitarbeiterhistorie/verein/447
- ↑ HNK Hajduk Split—History: 1911 – 1920. Hajduk.hr. Архіўная копія ад 17.06.2016 г.
- 1 2 Vjesnik: Po kome je Hajduk dobio ime? Архіўная копія ад 26.05.2020 г.
- ↑ Hajduk's membership pass – Lord help us!. Default. Архіўная копія ад 11.05.2008 г.
- ↑ Klub neka se Hajduk zove! Архіўная копія ад 20.08.2016 г.
- ↑ Slavia Архіўная копія ад 27.09.2011 г.
- ↑ Hajduk uzletio 1920-te, prva dva naslova stigla u Split. Dalmacijanews.com. Архіўная копія ад 03.12.2013 г.
- ↑ Hajdukove tridesete – godine krize i inozemnih turneja. Dalmacijanews.com. Архіўная копія ад 31.03.2012 г.
- ↑ HNK Hajduk Split—History: 1941 – 1950. Hajduk.hr. Архіўная копія ад 22.12.2017 г.