Перайсьці да зьместу

Кевін Д’юрант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кевін Д’юрант
Пазыцыя: лёгкі форвард, цяжкі форвард
Рост: 208 см
Вага: 109 кг[1]
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 29 верасьня 1988(1988-09-29)[5][4] (37 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

2, драфт НБА 2007 году
Сіетл Супэрсонікс

Клюбная інфармацыя
Клюб Г’юстан Рокетс
Клюбы
Гады Клюб
2006—2007 Texas Longhorns men's basketball[d]
2007—2008 Сіетл Супэрсонікс
2008—2016 Аклагома-Сіці Тандэр
2016—2019 Голдэн Стэйт Ўорыярз
2019—4 Бруклін Нэтс
2023—2025 Фінікс Санз
2025—4 Г’юстан Рокетс
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2014) NBA Rookie of the Year Award[d] (2008) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная навічкоў НБА[d] (2008) Big 12 Conference Men's Basketball Player of the Year[d] (2007) першакурсьнік году паводле вэрсіі USBWA[d] (2007) прыз імя Джона Вудэна[d] (2007) Best Male College Athlete ESPY Award[d] (2007) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2011) BET Award for Athlete of the Century[d] (2012) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2013) Best Male Athlete ESPY Award[d] (2014) BET Award for Athlete of the Century[d] (2014) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2014) this is is annoying and stupid do not click not worth it[d] (2014) Time 100[d] (2018)
Статыстыка на NBA.com

Кевін Ўэйн Д’юрант (па-ангельску: Kevin Wayne Durant; нар. 29 верасьня 1988 году, Вашынгтон) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Г’юстан Рокетс» і нацыянальную зборную ЗША. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2012, 2016, 2020). Уважаецца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА[10][11][12][13]. У 2021 годзе Д’юрант быў уключаны ў каманду НБА ўсіх часоў, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[14].

Д’юрант ад часоў школы быў пэрспэктыўным баскетбалістам. У юнацтве адзін сэзон адгуляў у студэнцкім баскетболе за клюб «Тэхас Лонггорнз», дзе ў канцы году атрымаў мноства ўзнагародаў і стаў першым першакурсьнікам, якога прызналі гульцом году каледжа Нэйсьміту. Д’юрант быў абраны камандай «Сіетл Супэрсонікс» пад другім нумарам драфту НБА 2007 году. У камандзе, якая з 2008 году пачала называцца «Аклагома-Сіці Тандэр».

У сэзоне 2009—2010 гадоў Д’юрант быў абраны на свой першы Матч усіх зорак НБА[15]. У тым сэзоне, набіраючы ў сярэднім 30,1 пунктаў за гульню, Д’юрант стаў наймаладзейшым бамбардзірам НБА, у выніку чаго быў абраны ў каманду ўсіх зорак у першы раз[15][16]. У сваім дэбютным матчы ў плэй-оф гулец набраў 24 пункты ў сустрэчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[17]. У далейшым «Аклагома-Сіці» прайграла сэрыю ў шасьці гульнях[18], але вынікі каманды прымусілі многіх аналітыкаў пазначыць іх як будучага прэтэндэнта на тытул[19]. Перад пачаткам сэзону 2010—2011 гадоў баскетбаліст абвесьціў праз Twitter, што ўзгодніў з клюбам новы пяцігадовы кантракт з «Тандэр» на суму блізу 86 мільёнаў даляраў[20]. Другі год запар Д’юрант быў у лідэрах НБА паводле выніковасьці, набіраючы ў сярэднім 27,7 пунктаў за гульню[21]. 19 лютага ў скарочаны праз лакаўт сэзон 2011—2012 гадоў Д’юрант упершыню ў кар’еры пераадолеў мяжу ў 50 пунктаў, набраўшы 51 пункт у матчы супраць «Дэнвэр Нагетс»[22][23].

У Аклагоме згуляў яшчэ некалькі сэзонаў, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у 2016 годзе. У 2017 і 2018 гадоў стаў чэмпіёнам НБА ды ў кожнай зь фінальных сэрыяў быў узнагароды тытулам самага каштоўнага гульца фіналу. У 2019 годзе далучыўся да клюбу «Бруклін Нэтс» у якасьці вольнага агента. Пасьля рознагалосьсяў з кіраўніцтвам клюбу баскетбаліст запытаў абмен у міжсэзоньне 2022 году, у выніку чаго ў наступным годзе быў абменены ў «Фінікс Санз».

Не зважаючы на тое, што Д’юрант жадаў займець нумар 7, пад якім ён гуляў у «Бруклін Нэтс», аднак гэты нумар быў выведзены з ужытку ў «Фінікс Санз» у гонар Кевіна Джонсана. У выніку Д’юрант абвесьціў, што вернецца да нумара 35, зь якім ён гуляў цягам усёй сваёй прафэсійнай кар’еры ў каледжы[24]. Пасьля выбыцьця з 8 студзеня праз траўму правага калена баскетбаліст дэбютаваў у складзе арызонцаў 1 сакавіка ў матчы супраць «Шарлот Горнэтс»[25]. Ён набраў 23 пункты за 10 удалых кідкоў з 15 зробленых за 27 хвілінаў, зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу сваёй каманды зь лікам 105:91[26]. 3 сакавіка ў матчы супраць «Чыкага Булз» форвард правёў яшчэ адзін выдатны вечар, набраўшы 20 пунктаў пры кідках 7 удалых кідкоў з 10 зробленых. Акрамя таго, ён падняўся на 13-е месца ў сьпісе бамбардзіраў усіх часоў, апярэдзіўшы Оскара Робэртсана[27][28]. 5 сакавіка ў матчы супраць «Далас Мавэрыкс» Д’юрант стаў найлепшым бамбардзірам з 37 пунктамі, зрабіўшы з гульні 12 цэльных кідкоў з 17 зробленых, а пераможны кідок зрабіў у скачку за 11,7 сэкундаў да канца матчу, надаўшы «Санз» перамогу зь мінімальным лікам 130:126[29].

21 студзеня 2024 году гулец набраў 40 пунктаў і зрабіў дзевяць падбораў, трапна кінуўшы мяч з гульні 18 разоў. У той сустрэчы ягоны клюб атрымаў перамогу над «Індыянай Пэйсэрз» зь лікам 117:110. Ён стаў першым гульцом клюбу «Фінікс Санз» і 14-м гульцом у гісторыі НБА, які назьбіраў 40 пунктаў без уліку штрафных кідкоў[30][31]. 22 студзеня Д’юрант набраў 43 пункты, зрабіў шэсьць падбораў і восем перадачаў, а таксама пераможны кідок зь сярэдняй дыстанцыі ў пераможным матчы над «Чыкага Булз» (115:113)[32]. Крыху пазьней спартовец у чарговы раз быў запрошаны на матч усіх зорак НБА, які стаў для яго чатырнаццатым у кар’еры і дванаццатым у стартавым складзе[33]. 28 студзеня ў гульні супраць «Арланда Мэджык» баскетбаліст стаў 10-м гульцом у гісторыі НБА, які здолеў назьбіраць 28 тысячаў пунктаў за кар’еру[34]. 26 кастрычніка 2024 году ў матчы супраць «Далас Мавэрыкс» Д’юрант набраў 29 тысячаў пунктаў за кар'еру, стаўшы восьмым гульцом, якому дамогся такога выніку[35]. Наступная прыступка ў 30 тысяч пунктаў была ўзятая 11 лютага 2025 году ў матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз»[36].

6 ліпеня 2025 году Д’юрант быў абменены ў «Г’юстан Рокетс» у рамках сямікаманднага абмену, што стала найбуйнейшым абменам у гісторыі НБА[37][38]. 19 кастрычніка баскетбаліст падпісаў двухгадовае падаўжэньне кантракту на 90 мільёнаў даляраў з правам быць гульцом каманды ажно да 2027—2028 гадоў[39].

  1. https://www.nba.com/players/kevin/durant/201142
  2. http://espn.go.com/nba/story/_/id/8778210/coast-coast-kevin-durant-best-lebron-james
  3. http://espn.go.com/olympics/summer/2012/basketball/story/_/id/8116854/2012-summer-olympics-kevin-durant-team-usa-golden-boy
  4. 1 2 Kevin Durant // FIBA database
  5. http://espn.go.com/nba/player/splits/_/id/3202/kevin-durant
  6. http://espn.go.com/nba/player/_/id/3202/kevin-durant
  7. http://espn.go.com/nba/player/photos/_/id/3202/kevin-durant
  8. https://www.biography.com/athletes/kevin-durant
  9. College Basketball at Sports-Reference.com
  10. Cohen, Ben (2021). «Kevin Durant Is The Best Player in the NBA Again». The Wall Street Journal.
  11. Zagoria, Adam (2021). Nets’ Kevin Durant Earns Praise As 'Best Player In The World' After 'Historic' Triple-Double In Game 5». Forbes.
  12. Devine, Dan (2021). «Kevin Durant Re-stakes His Claim As the Greatest Hooper Alive». The Ringer.
  13. Medina, Mark (2023). «LeBron James calls Kevin Durant 'One of the best ever'». The Sporting Tribune.
  14. «NBA 75th Anniversary Team announced». NBA.
  15. 1 2 «Kevin Durant NBA & ABA Stats». Basketball Reference.
  16. Latzke, Jeff. «Durant becomes NBA’s youngest scoring champ». Yahoo! Sports.
  17. «Gasol, Bynum dominate inside as Lakers hold off Thunder in Game 1». ESPN.
  18. «2010 NBA Playoffs Summary». Basketball Reference.
  19. Adande, J.A. (2010). «Thunder could turn to reign». ESPN.
  20. «Durant, Thunder agree on extension». ESPN.
  21. «2010–11 Scoring leaders: Points per game». NBA.
  22. Rohde, John. «Oklahoma City Thunder: Performance against Mavericks only Kevin Durant’s second 50-plus point game». The Oklahoman.
  23. Latzke, Jeff (19.02.2012). «Kevin Durant Scores 51 Points: Thunder Top Nuggets, 124–118 (Video)». HuffPost.
  24. «Kevin Durant believes Suns can find chemistry quickly». Arizona Sports.
  25. Windhorst, Brian (28.02.2023). «Kevin Durant to debut for Suns on Wednesday vs. Hornets». ESPN.
  26. «Kevin Durant scores 23 points in Charlotte in Suns debut». ESPN.
  27. Maloney, Jack (4.03.2023). «Suns’ Kevin Durant passes Oscar Robertson for 13th place on NBA’s all-time scoring list». CBS Sports.
  28. «Kevin Durant passes Oscar Robertson for 13th in career points». NBA.
  29. «Durant tiebreaker lifts Suns over Mavs in showcase of stars». ESPN.
  30. Allred, Damon (22.01.2024). «Kevin Durant named Western Conference Player of the Week». Bright Side Of The Sun.
  31. Abhishek, Aharon (22.01.2024). «„Going to be aggressive“: Kevin Durant asserts Suns Big 3 will punish teams for playing them 1v1». Sportskeeda.
  32. Pagaduan, Jedd (22.01.2024). «Suns: Kevin Durant’s insane 43 points, game-winner to complete comeback has fans hyped». Clutchpoints.
  33. «2024 NBA All-Star starters announced». NBA.
  34. Druin, Donnie (28.01.2024). «Suns’ Kevin Durant Joins Exclusive NBA Company»(недаступная спасылка). Sports Illustrated.
  35. Cilley, Hayden (27.10.2024). «Suns’ Kevin Durant secures epic milestone only 7 other players have achieved». ClutchPoints.
  36. Cilley, Hayden (11.02.2025). «Suns’ Kevin Durant surpasses 30,000 point milestone vs Grizzlies». ClutchPoints.
  37. Bontemps, Tim (6.07.2025). «Kevin Durant to Rockets part of complex seven-team trade». ESPN.
  38. «Rockets Complete Seven-Team Trade to Acquire Kevin Durant and Clint Capela». NBA.
  39. «Durant gets 2-year, $90M extension from Rockets». ESPN.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]