Стэфэн Кары
Стэфэн Кары | ||
па-ангельску: Wardell Stephen Curry II | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | разыгрываючы абаронца | |
Рост: | 188 см[1] | |
Вага: | 86 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 14 сакавіка 1988[3][4][5][…] (37 гадоў) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
7, драфт НБА 2009 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Голдэн Стэйт Ўорыярз | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2006—2009 | Дэйвідсан Ўайлдкэтс[d] | 104 |
2009— | Голдэн Стэйт Ўорыярз | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2015) NBA Championship ring[d] (2015) зборная навічкоў НБА[d] (2010) NBA Sportsmanship Award[d] (2011) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2016) атлет року Associated Press[d] (2015) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2022) Southern Conference Men's Basketball Player of the Year[d] (2008) Southern Conference Men's Basketball Player of the Year[d] (2009)
| ||
Статыстыка на NBA.com |
Ўордэл Стывэн «Стэф» Кары II (па-ангельску: Wardell Stephen "Steph" Curry II; нар. 14 сакавіка 1988 году, Акран, Агаё, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» з НБА. Уважаецца найвялікшым кідальнікам мяч у кошык і адным з найвялікшых гульцоў усіх часоў. Кары прыпісваюць рэвалюцыю ў баскетболе, бо лічыцца, што менавіта ён натхніў каманды і гульцоў рабіць больш трохпунктавых кідкоў[7][8][9][10]. Стэф ёсьць чатырохразовым чэмпіёнам НБА, двойчы быў самым каштоўным гульцом НБА, а таксама аднойчы самым каштоўным гульцом фіналу, матчу ўсіх зорак НБА ды найлепшым гульцом году ў НБА.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэф пачынаў кар’еру ў студэнцкім баскетболе, абараняючы колеры клюбу «Дэйвідсан Ўайлдкэтс», дзе ўсталяваў рэкорды за колькасьць набраных пунктаў ня толькі за каманду, але ў Паўднёвай канфэрэнцыі агулам. На драфце НБА 2009 году Кары быў абраны клюбам «Голдэн Стэйт Ўорыярз» пад сёмым нумарам.
Кары згуляў у 80 гульнях, зь іх 77-м былі ў стартавым складзе, цягам сэзону 2009—2010 гадоў, набіраючы ў сярэднім 17,5 пунктаў і робячы 4,5 падбораў, 5,9 перадачаў і 1,90 перахопаў за 36,2 гульнёвых хвілінаў[11]. Другая палова сэзону зрабіла яго прэтэндэнтам на тытул пачаткоўца году[12] але паводле галасаваньня ён быў толькі другім. У фінале сэзону ў матчы супраць «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» 14 красавіка Кары набраў рэкордныя за кар’еру 42 пункты, зрабіў дзевяць падбораў і восем перадач, стаўшы першым пачаткоўцам пасьля Оскара Робэртсана ў лютым 1961 году, які займеў такія лічбы ў кожнай з катэгорыяў у адной спартовай сустрэчы. Кары набіраў 20 і больш пунктаў 35 разоў, у тым ліку зрабіў сем выступаў з паказьнікам у 30 і больш пунктаў. 5 сьнежня 2010 году ў матчы супраць «Аклагомы-Сіці Тандэр» ён усталяваў рэкорд сэзону, паклаўшы на свой рахунак 39 пунктаў, зрабіўшы 14 трапных кідкоў з 20 спробаў.

Гулец прапусьціў 40 гульняў у сэзоне 2011—2012 гадоў праз траўму правай шчыкалаткі і ступні[11], у тым ліку ён быў недасяжны на апошнія 28 гульняў праз вывіх правай шчыкалаткі і наступнай апэрацыі на шчыкалатцы, якая была зробленая 25 красавіка[13]. У 2012 годзе «Голдэн Стэйт» улучыў Кары ў прапанову аб абмене з «Мілўокі Бакс» на Эндру Богута, якую «Бакс» адхілілі праз гісторыі з дрэннымі шчыкалаткамі Кары. Замест яго абмянялі Монта Эліса[14][15][16]. Перад пачаткам наступнага сэзону Кары падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ўорыярз» на 44 мільёны даляраў[17][18]. У той час многія баскетбольныя аналітыкі палічылі гэты крок рызыкоўным для каманды, беручы пад увагу гісторыю траўмаў гульца[19].
У 2014—2015 гадах Кары атрымаў сваю першую ўзнагароду самага каштоўнага гульца лігі і прывёў «Ўорыярз» да іхняга першага чэмпіёнства з 1975 году. У наступным сэзоне ён стаў першым баскетбалістам, які быў абраны самым каштоўным гульцом аднагалосным галасаваньнем і быў лідэрам лігі паводле колькасьці пунктаў, кідаючы больш за 50—40—90. У тым жа годзе «Ўорыярз» пераўзвысілі рэкорд паводле колькасьці перамог у рэгулярным сэзоне ў гісторыі НБА, здабыўшы іх ажно 73. У тым жа сэзоне каманда прабілася ў фінал НБА, але зьведала паразу ад «Кліўлэнд Кавальерз» у сэрыі зь сямі матчаў. Кары дапамог клюб зноў здабыць чэмпіёнства ў 2017 і 2018 гадах. У 2019 году клюб прабіўся ў фінал НБА, але прагуляў «Таронта Рэптарз» у шасьці гульнях сэрыі. Пасьля шэрагу траўмаў і прапушчаных выступаў у плэй-оф у 2020 і 2021 гадах Кары здабыў свой чацьверты чэмпіёнскі тытул у 2022 годзе, калі ў фінале быў выгуляны «Бостан Сэлтыкс». Упершыню Кары быў абраны самым каштоўным гульцом фіналу. У тым жа годзе форвард стаў лідэрам усіх часоў паводле колькасьці трохпунктавых кідкоў у гісторыі НБА, апярэдзіўшы Рэя Алена[20].
30 жніўня 2024 году баскетбаліст склаў новую працоўную ўгоду з «Ўорыярз» на адзін год за 62,6 мільёны даляраў з мажлівасьцю падаўжэньня на сэзон 2026—2027 гадоў, стаўшы першым гульцом НБА, які зарабіў 60 мільёнаў даляраў за адзін сэзон[21]. Ён таксама стаў у адзін шэраг да Леброна Джэймза і Кевіна Д’юранта як гулец, які займеў больш чым на 500 мільёнаў даляраў прыбыткаў за кар’еру[22].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.basketball-reference.com/players/c/curryst01.html
- ^ а б Stephen Curry // FIBA database
- ^ а б в https://www.cbssports.com/nba/players/playerpage/1685204/stephen-curry
- ^ а б в Augustyn A. Stephen Curry // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г д е ё Basketball Reference (анг.)
- ^ а б https://www.espn.com/nba/story/_/id/33922287/stephen-curry-completes-davidson-degree-13-years-leaving-school
- ^ Reiter, Bill (22.06.2022). «The Stephen Curry debate about whether he belongs in NBA’s top 5 of all time not a debate». CBS Sports.
- ^ Abbott, Henry (18.03.2016). «Stephen Curry isn’t just the MVP — he is revolutionizing the game». ESPN.
- ^ Nadkarni, Rohan (31.05.2018). «The NBA Has Never Seen a Shooter Like Stephen Curry». Sports Illustrated.
- ^ Dougherty, Jesse (5.03.2018). «The Steph Effect: How NBA star is inspiring — and complicating — high school basketball». The Washington Post.
- ^ а б «Stephen Curry stats, details, videos, and news». NBA.
- ^ Dubow, Josh (29.04.2010). «NBA: Sacramento guard Tyreke Evans wins NBA Rookie of the Year award». Deseret News.
- ^ «Warriors Guard Stephen Curry Undergoes Successful Surgery On Right Ankle». NBA.
- ^ Martin, Angelina (25.10.2022). «Bogut reveals inside view of Bucks' 2012 Monta-Steph trade debate». NBC Sports Bay Area.
- ^ Newman, Logan (30.06.2020). «Steph for Bogut? Former GM Larry Riley says the Bucks brought that up». USA Today.
- ^ Shiller, Drew (15.01.2019). «Bucks owner reveals why Steph Curry-for-Andrew Bogut trade was killed». NBC Sports Bay Area.
- ^ Spears, Marc J. (31.10.2012). «Stephen Curry lands $44M contract extension». Yahoo.com.
- ^ «Warriors Sign Stephen Curry To Multi-Year Extension». NBA.
- ^ McIntyre, Jason (3.12.2015). «Three Years Ago, Here’s What Basketball Writers Were Saying About Stephen Curry’s Ankle and His Future with the Warriors». The Big Lead.
- ^ Friedell, Nick (14.12.2021). «Golden State Warriors’ Stephen Curry passes Ray Allen as NBA’s all-time 3-point king». ESPN.
- ^ «Curry, Warriors agree to one-year, $62.6 million contract extension». The Sports Network.
- ^ Hanson, Steve (29.08.2024). «Stephen Curry joins LeBron James, Kevin Durant in $500-million NBA club. Who’s next?». Los Angeles Times.