Гасьцілавічы (Менская вобласьць)
Гасьцілавічы | |
трансьліт. Haścilavičy | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 14 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Лагойскі |
Вышыня: | 221 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 523 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223111 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′29″ пн. ш. 27°53′42″ у. д. / 54.20806° пн. ш. 27.895° у. д.Каардынаты: 54°12′29″ пн. ш. 27°53′42″ у. д. / 54.20806° пн. ш. 27.895° у. д. |
Гасьцілавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гасьцілавічы | |
![]() |
Гасьці́лавічы[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Гайна, за 4 км на ўсход ад Лагойску, на шашы Р3. Гасьцілавічы ўваходзяць у склад Лагойскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пісьмовых крыніцах вёска згадваецца ў XIV стагодзьдзі як маёнтак у Лагойскім удзельным княстве. У 1395 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў Гасьцілавічы віленскаму ваяводу Войцеху Манівіду, што ў 1407 годзе было пацьверджана навечна. Паводле рэвізіі 1795 году ў вёсцы 23 двары, 170 жыхароў. У 19 ст. вёска, уласнасьць Тышкевічаў. У 1811 годзе — 81 рэвіская душа мужчынскага полу, уладаньне графа П. Тышкевіча. У 1833 годзе вёска ў складзе маёнтку Лагойск. У 1844 годзе — 16 двароў, 102 жыхары, уласнасьць графа Канстанціна Тышкевіча, мелася карчма, даход зь якой складаў 90 рублёў срэбрам. У 1870 годзе — вёска, 73 рэвіскія душы мужчынскага полу, пры рацэ Гайна, у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні.

Вяскоўцы былі прыхаджанамі Лагойскага праваслаўнага прыхода Сьвята-Мікалаеўскай царквы. На пачатку 20 ст. — вёска, цэнтар Гасьцілавіцкай сельскай грамады, у якую ўваходзілі 18 гаспадарак, што мелі 237,4 дзесяціны зямлі. У 1912 годзе дзейнічала народнае аднакляснае вучылішча. У 1917 годзе ў вёсцы налічвалася 44 двары, 256 жыхароў, на базе народнага вучылішча адкрыта пачатковая школа. Настаўнікам Іванам Бабкоўскім створаны першы на Лагойшчыне культурна-асьветніцкі гурток. З 20 кастрычніка 1924 году вёска ў Лагойскім сельсавеце Менскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», працавала кузьня. У 1941 годзе налічвалася 90 двароў, 450 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы зьнішчылі 2 двары, загубілі 4 жыхары, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 — у партызанскай барацьбе. Да 2003 году вёска — цэнтар калгасу «8 Сакавіка».
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 18 стагодзьдзе: 1795 — 170 чал.
- 19 стагодзьдзе: 1844 — 102 чал.
- 20 стагодзьдзе: 1917 — 256 чал.; 1945 — 450 чал.; 1969 — 391 чал., 120 двароў; 1999 — 481 чал.
- 21 стагодзьдзе: 2003 — 478 чал.; 2008 — 522 чал., 157 двароў; 2010 — 523 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы працуе сярэдняя школа, дзіцячы садок, дом культуры з кіназалай, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтазаправачная станцыя, крама, лазьня, вясковы стадыён. Зьяўляюцца цэнтрам сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».
Помнікі архітэктуры і археалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Курганны могільнік. За 3 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Тур’я (былы хутар), у лесе 9 насыпаў дыямэтрам 8—10 м, вышынёй 1,2 м. Унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000244. Прысвоена 3 катэгорыя каштоўнасьці. Ахоўваецца дзяржавай[2].
Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладзімер Анісковіч — літаратар, крытык, перакладчык
- Віктар Гайсёнак — доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласьці навукі і тэхнікі, пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы
- Мікалай Жалабковіч — харэограф, мастацкі кіраўнік ансамбля народнага танца «Лявоніха»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255
- ^ Напісана паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Прагноз надвор’я ў в. Гасьцілавічы(недаступная спасылка)