Перайсьці да зьместу

Сілічы (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сілічы
трансьліт. Siličy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Лагойскі
Насельніцтва: 61 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223127
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′45″ пн. ш. 27°49′14″ у. д. / 54.1625° пн. ш. 27.82056° у. д. / 54.1625; 27.82056Каардынаты: 54°9′45″ пн. ш. 27°49′14″ у. д. / 54.1625° пн. ш. 27.82056° у. д. / 54.1625; 27.82056
Сілічы на мапе Беларусі ±
Сілічы
Сілічы
Сілічы
Сілічы
Сілічы
Сілічы

Сі́лічы[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавету.

З 1800 году вядомы маёнтак Сілічы Лагойскай воласьці Барысаўскага павету, які належаў С. Тышкевічу і складаўся з адной аднайменнай вёскі. Станам на 1816 год прынамсі частка Сіліч ужо ва ўласнасьці Д. Паўлікоўскага. У 1846 годзе невялікая частка Сіліч належала таксама І. і А. Жалязоўскім. Тым часам Сілічы адносіліся да праваслаўнага прыходу лагойскай Праабражэнскай царквы.[2]

У 1860 годзе частку (140 дзес.) маёнтка Сілічы атрымала ў спадчыну Іазэфа Ігнатаўна Ўзлоўская і валодала ім прынамсі да 1888 году[3]. Гэтым жа часам, іншай часткай маёнтку (40 дзес.) валодаў Станіслаў Венядзіктавіч Узлоўскі[3]. Станам на 1870 год у вёсцы разьмяшчалася карчма («піцейны дом») і хлебазапасны магазін[2]. Да канца XIX ст., напэўна, пасьля разьдзелу памешчыка з сялянамі, побач з вёскай зьявіўся аднайменны фальварак (або засьценак)[2]. На пачатку XX ст. 6 гаспадарак (74,8 дзес.) з Сіліч уваходзілі ў Старынскае сялянскае таварыства, куды ўваходзілі астатнія, і ці уваходзілі наогул, невядома. У 1915 годзе ў вёсцы ў найманым памяшканьні адкрылася земская школа, пасьля рэвалюцыі на яе базе створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 4 навакольных вёсак і фальварка.[2]

Падчас 1-й сусьветнай вайны, у лютым-сьнежні 1918 года Сілічы былі акупаваныя кайзераўскімі войскамі. Потым тэрыторыя была занятая бальшавікамі, а з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — польскімі войскамі. Затым у БССР, з 20.8.1924 па 26.7.1930 — у Падонкаўскім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай акругі, з 20.2.1938 — у Менскай вобласьці. У Сілічах створаны калгас імя Молата, працавала кузьня. Падчас 2-й сусьветнай вайны, з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944, вёска на тэрыторыі акупаванай нямецкімі войскамі. Сілічы былі спалены, акупанты забілі 8 жыхароў, а яшчэ 8 вывезьлі ў нямеччыну, 14 жыхароў загінула на фронце. Пасьля вайны паселішча адноўлена.[2]

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавету[4].

  • 1800 год — 12 двароў, 80 чалавек
  • 1816 год — (рэвізія часткі Д. Паўлікоўскага) — 37 «душ» мужчынскага полу
  • 1846 год — (інвентар часткі Жалязоўскіх) — 2 двары, 29 чалавек
  • 1870 год — (рэвізія часткі І. І. Узлоўскай) — 27 «душ» мужчынскага полу
  • 1897 год — вёска: 19 двароў, 126 чалавек; фальварак: 4 двары, 35 чалавек
  • 1909 год — вёска: 10 двароў, 64 чалавекі; фальварак: 1 двор, 15 чалавек
  • 1917 год — вёска: 23 двары, 131 чалавек; фальварак: 1 двор, 10 чалавек
  • 1941 год — 45 двароў, 220 чалавек
  • 1969 год — 38 двароў, 136 чалавек
  • 2009 год — 61 чалавек[5]

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. — С. 122.
  3. ^ а б Список землевладельцев Минской губернии… [за 1888 год]. — 1889. — [2], 419 с. — С. 155.
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (рас.)
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі