Міхалова (Лагойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхалова
трансьліт. Michalova
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Лагойскі
Насельніцтва: 109 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223111
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′54″ пн. ш. 27°50′28″ у. д. / 54.23167° пн. ш. 27.84111° у. д. / 54.23167; 27.84111Каардынаты: 54°13′54″ пн. ш. 27°50′28″ у. д. / 54.23167° пн. ш. 27.84111° у. д. / 54.23167; 27.84111
Міхалова на мапе Беларусі ±
Міхалова
Міхалова
Міхалова
Міхалова
Міхалова
Міхалова

Міхало́ва[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Міхалова ўваходзіць ў склад Лагойскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1800 годзе ў весцы дзейнічаў завод мэталічных вырабаў, уласнасьць графа Станіслава Тышкевіча, на якім вырабляліся рэчы для хатняга ўжытку, на ім працавалі сяляне графа. У ХІХ стагодзьдзі вёска, цэнтар адміністрацыйнага маёнтку, уласнасьць памешчыкаў Паўлікоўскіх у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1833 годзе 133 рэвіскія сялянскія душы. У 1846 годзе ў склад маёнтка ўваходзілі вёскі Беланы і Міхалова. У 1847 годзе маёнтак 14 двароў, 148 жыхароў, уласнасьць Д. Паўлікоўскага, на рацэ Гайна разьмяшчаўся вадзяны млын на 1 паставу, меўся бровар, на якім выраблялася да 200 вёдраў віна ў год, сукнавальня. Вяскоўцы адносіліся да Лагойскага праваслаўнага прыхода Праабражэнскай царквы. У 1870 годзе вёска на рацэ Гайна, 54 рэвіскія душы мужчынскага полу, у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе 30 двароў, 154 жыхары, ва ўрочышчы 3 двары, 11 жыхароў. У 1917 годзе 5 двароў, 309 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 25 жыхароў. З 29 кастрычніка 1924 году вёска ў Кузевіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. У 1926 годзе дзейнічаў вадзяны млын. У 1941 годзе 52 двары 203 жыхары. У Другую сусьветную вайну гітлераўцы зьнішчылі 43 двары, загубілі 26 жыхароў, 2 жыхароў вывезьлі ў Нямеччыну, 7 загінулі на фронце. У 1969 годзе 52 двары, 116 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 109 жыхароў
  • 1 студзеня 2003 году — 36 двароў, 114 жыхароў
  • 1999 год — 107 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255