Панізоўе (Менская вобласьць)
Выгляд
| Панізоўе, трансьліт. Panizoŭje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Лагойскі |
| Сельсавет | Лагойскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°12′31″ пн. ш. 27°56′47″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 46 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1774 |
| Паштовы індэкс | 223111 |
| Нумарны знак | 5 |
| Панізоўе на мапе Беларусі ± Панізоўе | |
Панізо́ўе[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Гайна, за 8 км на ўсход ад Лагойску. Панізоўе ўваходзіць у склад Лагойскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 18 стагодзьдзі вёска ў складзе фальварку Заазер’е, уласнасьць віленскага капітула, у 2-й палове ўладаньне Тызэнгаўзаў і Тышкевічаў. Паводле рэвізіі 1795 г. 16 двароў, 126 жыхароў. У 1811 г. вёска, 87 рэвіскіх душ мужчынскага полу, уласнасьць графа П. Тышкевіча. У 1813 г. на могілках пабудавана драўляная Сьвята-Міхайлаўская царква. У 1833 г. у складзе маёнтку Лагойск. З 1866 г. вёска адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 46 чалавек
- 2003 год — 87 чалавек, 37 двароў
- 1999 год — 83 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвята-Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1813 г. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідзтва. Знаходзілася на могілках. Была вырашана прамавугольным у пляне зрубам (12,5 × 10,5 × 5,5 сажня). Над яго 2-схільным дахам узвышалася 4-слуповая званічка, 2 бакавыя акны асьвятлялі малітоўную залю. Была прыпісана да Сьвята-Мікалаеўская царквы ў Лагойску.
- Адрына. Пабудавана з дрэва ў 1912 г.
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладзімер Рудак — партызан-разьведчык, удзельнік апэрацыі па ліквідацыі В. Кубэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255