Заазер’е (Лагойскі раён)
Заазер’е | |
трансьліт. Zaazierje | |
Першыя згадкі: | 15 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Лагойскі |
Насельніцтва: | 159 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223111 |
СААТА: | 6232846021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′0″ пн. ш. 27°52′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 27.86667° у. д.Каардынаты: 54°11′0″ пн. ш. 27°52′0″ у. д. / 54.18333° пн. ш. 27.86667° у. д. |
± Заазер’е |
Заазе́р’е[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Заазер’е ўваходзіць у склад Лагойскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца як маёнтак ва ўдзельным Лагойскім княстве. У 1-й палове 15 стагодзьдзя маёнтак, уладаньне пана Судзімонта Доргевіча, у 1448 г. пасьля яго сьмерці ўласнасьць яго сына Алехны. У пачатку 16 ст. буйны фэадал Васіль Тышкевіч купіў частку двара Заазер’е ва ўдавы Пятра Яновіча Мантыгірдавіча княжны Ганны Аляксандраўны Гальшанскай. У 1570 г. Заазер’е ўласнасьць сына Васіля Тышкевіча Астафія. У 18 ст. вёска, цэнтар маёнтку, уладаньне віленскага каталіцкага капітула, у 2-й палове 18 ст. уласнасьць Тызенгаўза, пазьней Тышкевічаў. У 1811 г. вёска, 111 рэвіскіх душ мужчынскага полу, уладаньне графа Ёсіфа Тышкевіча. У 1866 г. адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыхода Сьвята-Мікалаеўскай царквы. У 1870 г. вёска, 116 рэвіскіх душ мужчынскага полу ў Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1875 г. адкрыта школа граматы, меўся хлебазапасная крама. На пачатку 20 ст. да Загаранскай сельскай грамады адносіліся 2 вёскі: Падонкі і Заазер’е, у 1905 г. у яе ўваходзілі 29 гаспадарак Заазер’я, якія мелі 426,5 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 65 двароў, 650 жыхароў, у 1917 г. 17 двароў, 443 жыхары. У 1941 г. 79 двароў, 316 жыхароў. У Вялікую Айчынную ванну гітлераўцы зьнішчылі 2 двары, загубілі 6 жыхароў, вывезьлі ў Нямеччыну 22 вяскоўцаў, 23 загінулі на фронце, 6 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 117 двароў, 382 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 159 жыхароў
- 2003 год — 176 жыхароў, 76 двароў
- 1999 год — 196 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крама.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255