Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Вята)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вята |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Вяце. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны касьцёл у Вяце збудавалі ў 1932—1934 гадох. 24 чэрвеня 1937 году ў касьцёле ўрачыста асьвяцілі і ўсталявалі звон імя маршалка Юзэфа Пілсудзкага.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад збожжасховішча. У 1990-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрамантавалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрытым вільчыкавым дахам, які пераходзіць у 3-гранную апсыду. Да фасаду далучаецца прастакутны прытвор, 2-граннае пакрыцьцё якога завяршае ўрэзаная 4-гранная 2-ярусная шатровая званіца. Бакавыя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Малітоўная заля і апсыда перакрываюцца латковым скляпеньнем, інтэр’ер ашаляваны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 80.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Сіўко Ф. Капліца ў Вяце // Ave Maria. № 11 (90), 2002 г.