Перайсьці да зьместу

Сюлкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сюлкі
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Камянецкі
Сельсавет Войскі
Першыя згадкі 19 стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 52°24′21″ пн. ш. 23°42′53″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 27 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1631
Паштовы індэкс 225069[1]
Нумарны знак 1
Сюлкі на мапе Беларусі ±
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі
Сюлкі

Сю́лкі[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет. Сюлкі месьцяцца на правым беразе ракі Крывуля, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае  Кобрынь (Р102), за 11 км на захад ад Камянцу, за 48 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце  Беласток. У вёсцы 27 жыхароў (2010).

  • 2010 год — 27 жыхароў
  • 2005 год — 29 жыхароў, 20 двароў[3]
  • 1999 год — 37 жыхароў

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Каля заходняй мяжы вёскі, у месцы, дзе рака Крывуля ўтварае сажалку, месьцілася колішняя сядзіба роду Пашкевічаў. Да цяперашняга часу захаваліся рэшткі пэйзажнага парку. Паркавая кампазыцыя будавалася адносна невялікага аднапавярховага палаца, разьмешчанага ў цэнтры сядзібы.

Пасьля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе ў палацы быў адкрыты дзіцячы дом. Пасьля вайны ў 1944 годзе палац быў разабраны і перавезены ў Камянец на гаспадарчыя патрэбы. З гаспадарчых пабудоваў маёнтку засталіся паўзруйнаваны будынак стайні, рэшткі скляпоў.

Таксама захаваліся рэшткі царквы Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, на двары якой ёсьць некалькі пахаваньняў з надмагільнымі мураванымі помнікамі, у тым ліку помнік маршалку Магільніцкаму. Там жа захаваліся рэшткі капліцы-пахавальні тайнага стацкага саветніка, генэрал-лейтэнанта, князя Пятра Пятровіча Троіцкага, першага дырэктара Белавескай пушчы.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».

  1. Белпошта (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 165
  3. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 89

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сюлкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў