Багачы
Выгляд
| Багачы, трансьліт. Bahačy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Войскі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°24′49″ пн. ш. 23°43′30″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 19 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225069[1] |
| СААТА | 1240813011 |
| Нумарны знак | 1 |
| Багачы на мапе Беларусі ± Багачы | |
Багачы́[2] (па-расейску: Богачи) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет.
Багачы месьцяцца за 300 м на паўночны ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрынь (Р102), за 7 км на захад ад Камянцу, за 39 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX ст.: вёска і маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 4 двары цяглыя і 3 двары агароднікаў, 41 рэвіская душа, 96 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1845: маёнтак і вёска, уласнасьць памешчыка Райнольда Шукевіча.
- 1897: паводле перапісу вёска ў Войскай воласьці, 6 двароў, 37 жыхароў, ветраны млын.
- 1905: 58 жыхароў.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 27 жыхароў.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 11 двароў, 30 жыхароў.
- 1941—1945: у 2-ю сусьветную вайну на фронце загінуў 1 вясковец.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 46 жыхароў.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 35 жыхароў, у калгасе імя Леніна.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 19 жыхароў
- 2005 год — 14 жыхароў, 6 двароў[3]
- 1999 год — 20 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 17
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 17.