Бабічы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
Бабічы | |
трансьліт. Babičy | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 55 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225069[1] |
СААТА: | 1240813006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°21′17″ пн. ш. 23°44′0″ у. д. / 52.35472° пн. ш. 23.73333° у. д.Каардынаты: 52°21′17″ пн. ш. 23°44′0″ у. д. / 52.35472° пн. ш. 23.73333° у. д. |
± Бабічы |
Ба́бічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе ракі Лясная, за 8 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 36 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- сярэдзіна XIX ст.: вёска і маёнтак ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі, уласнасьць Шэмета, налічвалася 203 рэвіскія душы.
- 1890: Бабіцкая сельская грамада мела 300 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 36 двароў, 306 жыхароў, школа граматы, хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня.
- 1905: 322 жыхары.
- 1921: вёска ў складзе Ратайчыцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 15 двароў, 112 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 39 двароў, 80 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 37 вучняў.
- 1949: арганізаваны калгас імя Малянкова.
- 1954: у Ратайчыцкім сельсавеце.
- 1960: 78 двароў, 342 жыхары.
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: 261 жыхар, у калгасе імя Леніна.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 55 жыхароў
- 2005 год — 82 жыхары, 49 двароў[3]
- 1999 год — 81 жыхар
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 17
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 17.