Бучамля 1
Выгляд
| Бучамля 1, трансьліт. Bučamlia 1 | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Войскі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°22′01″ пн. ш. 23°39′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 39 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225059[1] |
| Нумарны знак | 1 |
| Бучамля 1 на мапе Беларусі ± Бучамля 1 | |
Бу́чамля 1[2] (па-расейску: Бучемль 1) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Плесы, за 13 км на захад ад Камянцу, за 48 км на поўнач ад Берасьця, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Войскі сельсавет.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: фальварак і вёска ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі фальварак маёнтку Трасьцяніца, уладаньне графоў Патоцкіх (пазьней як спадчына па жаночай лініі перайшоў Мастоўскім, потым Муханавым), побач з фальваркам аднайменная вёска, 18 двароў, 119 рэвіскіх душ.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска маёнтку Трасьцяніца ва ўладаньні баронаў Марэнгэймаў, 137 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу вёска Бучамля-Сухаволя, 27 двароў, 192 жыхары. Побач зь вёскай карчма і сядзіба пры ёй.
- 1921: вёска Бучамля 1 у складзе Ратайчыцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 13 гаспадарак, 71 жыхар.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска Бучамля-Сухавольле 1 у Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 26 двароў, 182 жыхары.
- 1959: вёска Бучамля 1, 164 жыхары.
- 1970: 308 жыхароў.
- 1986: у Войскім сельсавеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 39 жыхароў
- 2005 год — 68 жыхароў, 26 двароў[3]
- 1999 год — 81 жыхар
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белпошта (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 21
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 21.