Вэпская мова
Вэпская мова | |
vepsän kel' | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Карэлія, Ленінградзкая і Валагодзкая вобласьці |
Колькасьць карыстальнікаў | 3613 чалавек[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Вэпскае нацыянальнае сельскае паселішча (Валагодзкая вобласьць) Шокшынскае вэпскае сельскае паселішча (Карэлія) |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і вэпская пісьмовасьць[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | vep |
SIL | vep |
Вэ́пская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ вэпсы.
Распаўсюджаная галоўным чынам на паўднёвым усходзе рэспублікі Карэлія (Прыанескі раён), Валагодзкай вобласьці (Выцягорскі і Бабаеўскі раёны), Ленінградзкай вобласьці (Баксітагорскі, Ладзейнапольскі, Падпароскі й Ціхвінскі раёны), а таксама ў некаторых асобных вёсках вэпскіх перасяленцаў у Кемераўскай і Іркуцкай абласьцёх.
Колькасьць носьбітаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва адзначана прыкладна 3600 чалавек, якія размаўляюць на вэпскай мове. У 2002 годзе гэтая колькасьць складала 5750 чалавек[3]. Паводле перапісу насельніцтва СССР у 1989 годзе гэтая колькасьць складала прыкладна 6400 чалавек.
Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[4].
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя працы па стварэньні літаратурнага стандарту й артаґрафіі мовы пачаліся ў 1930 гадох. Ужо ў тыя часы вэпская пісьмовасьць базавалася на лацінскай ґрафіцы. У 1937 годзе альфабэт быў пераведзены на кірыліцу, але ў нашыя часы на практыцы ён ужываецца вельмі рэдка.
У нашыя часы вэпская пісьмовасьць таксама засноўваецца на лацінскім альфабэце, але сёньняшні альфабэт адрозьніваецца ад альфабэту 1930 гадоў.
Сучасны вэпскі альфабэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]A a | B b | C c | Č č | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ’ |
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе 4 дыялекты вэпскае мовы, адзін зь якіх ужо зьяўляецца мёртвым.
- † Ісаеўскі — дыялект, на якім размаўлялі на тэрыторыі сучаснага Каргапальскага раёну (Архангельская вобласьць). Вымер на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў
- Паўднёвы — распаўсюджаны на тэрыторыі Баксітагорскага раёну Ленінградзкае вобласьці
- Паўночны — распаўсюджаны на крайнім паўночным усходзе і паўднёвым усходзе Карэліі (бераг Анескага возера)
- Сярэдні — распаўсюджаны ў значнай частцы паўночнага ўсходу Ленінградзкае вобласьці (Ладзейнапольскі, Падпароскі, Ціхвінскі раёны) і паўночнага захаду Валагодзкае вобласьці (Выцягорскі й Бабаеўскі раёны).
Гісторыя вывучэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэпскую мову вывучаў у 20-х гадох ХІХ стагодзьдзя расейскі лінґвіст і этноґраф Андрэас Шогрэн, які і вынайшоў гэтую мову падчас сваіх экспэдыцыяў. Пазьней, у 50 гадох гэтага ж стагодзьдзя мову вывучаў фінскі лінґвіст Эліяс Лёнрат. У савецкія часы вэпская мова дасьледвалася карэльскімі і эстонскімі лінґвістамі.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вэпская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай нароўні зь дзяржаўнай расейскай у Вэпскім нацыянальным і Шокшынскім вэпскім сельскіх паселішчах. Таксама мова была афіцыйнай у Вэпскай нацыянальнай воласьці у пэрыяд яе існаваньня (з 1994 па 2005 гады). У месцах традыцыйнага пражываньня вэпсаў дарожныя ўказальнікі прадубляваныя на вэпскай мове.
Выкладаньне мовы ў савецкія часы не вялося з 1937 году. Зараз вэпская мова выкладаецца ў Фіна-вугорскай школе імя Э. Лёнрата (Петразаводзк), у Інстытуце народаў Поўначы, Карэльскай дзяржаўнай пэдаґаґічнай акадэміі і ў Петразаводзкім дзяржаўным унівэрсытэце. У якасьці школьнага прадмэта выкладаньня мова вывучаецца ў некалькіх школах Ленінградзкае вобласьці і Карэліі.
На вэпскай мове штомесяц выходзіць ґазэта Kodima.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Усерасейскі перапіс насельніцтва 2010 году
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Veps. A language of Russian Federation (Europe). Ethnologue. (анг.)
- ^ UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію вэпскай мовай |