Зельзін
| Зельзін, трансьліт. Zieĺzin | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Зеляневіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°53′48″ пн. ш. 24°42′09″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 59 чал. (2009) |
| колькасьць двароў | 48 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225156[1] |
| СААТА | 1256825031 |
| Нумарны знак | 1 |
| Зельзін на мапе Беларусі ± Зельзін | |
Зе́льзін, ці Зе́льдзень (мясц.) [2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 54 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Школа, праваслаўная царква і прыход Падароскага дэканату, маёнтак Быхаўцаў[4]. Пасьля здушэньня Студзеньскага паўстаньня, у якім бралі ўдзел і Быхаўцы, цар пастанавіў распрадаць частку іхніх уладаньняў — маёнткі Зельзін і Юзафполь. Скрайні тэрмін продажу — 10 сьнежня 1867, у іншым выпадку яны мелі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы[5]. Адну частку Зельзіна, на 2780 дзесяцінаў, разам з фальваркамі Лаўрынавічы і Юзафполь выкупіў род Івановых. Другой часткай, на 426 дзесяцінаў (разам з фальваркам Церабух, які некалі месьціўся паўднёвей Зельзіна і на ўсход ад Кру́пы), напрыканцы XIX ст. валодаў Казімер Брант[4] (таму гэтая частка і стала цяперашней вёскай Брантоўцы). Быхаўцам застаўся фальварак Адамкаў (Адамкова)[5], побач з Лыскавам. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы было 253 жыхары, у маёнтку — 27 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтамабільная дарога Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[9].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба (зруйнаваная за савецкім часам)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Зельзин (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
- ↑ Zelzin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
- 1 2 Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
- 1 2 Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005.
- ↑ Зельзін, вёска. Radzima.net. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ↑ Зельзін // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 507
- ↑ https://web.archive.org/web/20150626134609/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 23 жніўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зельзін , Radzima.org
- Зельзін (рас.) на Глёбус Беларусі