Аўгустоўскі павет (1919—1939)
| Аўгустоўскі павет | |
| Powiat augustowski | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Польская Рэспубліка |
| Статус | павет |
| Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводзтва |
| Адміністрацыйны цэнтар | Аўгустоў |
| Гміна | 12 вясковых гмінаў |
| Дата ўтварэньня | 1919 |
| Дата скасаваньня | верасень 1939 |
| Насельніцтва (1921) | 62 384 |
| Аўгустоўскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва | |
| | |
| | |
Аўгусто́ўскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Аўгустоў.

Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Створаны на аснове былога Аўгустоўскага павету Сувальскай губэрні Польскага царства пасьля польска-летувіскіх змаганьняў за Сувалкію. З самога пачатку ўваходзіў у склад Беластоцкага ваяводзтва. У 1940 г. на яго аснове быў створаны Аўгустоўскі раён БССР.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы. Толькі самая ўсходняя частка павету прыналежыць да Гарадзенскага раёну (Сапоцкіншчына).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікая Баля — адміністрацыйны цэнтар Лойкі
- Барглаў — адміністрацыйны цэнтар Барглаў Касьцельны
- Валавічоўцы — адміністрацыйны цэнтар Сапоцкін
- Галынка — адміністрацыйны цэнтар Галынка
- Дэмбова — адміністрацыйны цэнтар Язева
- Кальніца — адміністрацыйны цэнтар Белабжэгі
- Кур'янка — адміністрацыйны цэнтар Скеблева
- Лабна — адміністрацыйны цэнтар Падлабеньне
- Ліпск — адміністрацыйны цэнтар Ліпск
- Штабін — адміністрацыйны цэнтар Штабін
- Шчэбра-Альшанка — адміністрацыйны цэнтар Навінка
Мястэчкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 62 384 жыхар, з чаго 58 896 (94,41%) палякаў , 2 789 (4,47%) габрэяў, 531 (0,85%) расейцаў, 92 (0,14%) 92 беларусаў, 42 немцаў, 11 летувісаў, 4 украінцаў ды па адным чэху ды эстонцу. Для 17 чалавек нацыянальнасьць была не пазначаная. 90,4% (56 400) жыхароў павету былі каталікамі, 6,4% (4 036) юдаістамі, 1,5% (932) стараверамі, 1,1%% (683) праваслаўнымі, 0,5% (289) пратэстантамі, 23 уніятамі, 4 атэістамі, для 17 веравызнанье невызначанае[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||