Вярэйкі
Выгляд
| Вярэйкі лац. Viarejki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ваўкавыскі |
| Сельсавет | Вярэйкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°15′04″ пн. ш. 24°11′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 984 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1512 |
| СААТА | 4208804011 |
| Нумарны знак | 4 |
| Вярэйкі на мапе Беларусі ± Вярэйкі | |
Вярэ́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ваўпянкі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Верыка (Wericho, Werica) — імя германскага паходжаньня[2]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 198 чалавек у сяле Вярэйках і 58 чалавек у маёнтку Вярэйках[4]
- 1999 год — 1103 чалавекі
- 2010 год — 984 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 128.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1533.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 162.