Сакольскі павет (1919—1939)
Сакольскі павет | |
Powiat sokólski | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Саколка |
Гміна | 3 гарадзкія гміны,12 вясковых гмінаў |
Дата ўтварэньня | 1919 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Афіцыйныя мовы | польская |
Мовы ва ўжытку | польская, беларуская, ідыш |
Насельніцтва (1931) | 103 135 |
Шчыльнасьць | 44 чал./км² |
Плошча | 2 333 км² |
Сакольскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сако́льскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Саколка.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны на аснове былога Сакольскага павету(ru) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ўжо ў 1919 г. У 1921 г. на абшары павету знаходзілася 5 местаў (Саколка, Дуброва, Сухаволя, Адэльск і Новы Двор) і 12 вясковых гмінаў. У студзені 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Сакольскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на ягоным месцы былі заснаваныя Сакольскі, Крынкаўскі і Дуброўскі раёны Беластоцкай вобласьці.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Сакольскага павету ўваходзяць у склад Бераставіцкага і Гарадзенскага раёнаў Гарадзенскай вобласьці Беларусі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адэльск — адміністрацыйны цэнтар Бабікі
- Залесьсе — адміністрацыйны цэнтар Залесьсе
- Карыцін — адміністрацыйны цэнтар Карыцін
- Кузьніца — адміністрацыйны цэнтар Кузьніца
- Новы Двор — адміністрацыйны цэнтар Новы Двор
- Сакаляны — адміністрацыйны цэнтар Сакаляны
- Саколка — адміністрацыйны цэнтар Саколка
- Сідра — адміністрацыйны цэнтар Сідра
- Сухаволя — адміністрацыйны цэнтар Сухаволя
- Чорная Вёска — адміністрацыйны цэнтар Чорная Вёска
- Шудзялова — адміністрацыйны цэнтар Шудзялова
- Янаў — адміністрацыйны цэнтар Янаў
Мястэчкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 90 264 жыхар, з чаго 78 889 (87,39%) палякаў, 6 531 (7,23%) габрэяў, 4 522 (5%) беларусаў, 225 (0,24%) расейцаў, 62 татараў, 14 украінцаў, 9 летувісаў, 5 немцаў, 4 латышаў, 2 эстонцаў ды 1 ангелец. 80% (72 225) жыхароў павету былі каталікамі, , 10,4% (9 357) праваслаўнымі, 9,3% (8 413) юдаістамі, 0,2% (212) мусульманамі, 31 пратэстантамі і 26 уніятамі[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|