М’янма
Рэспубліка Зьвязу М’янма бірм. Pyidaunzu Thanmăda Myăma Nainngandaw | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Kaba Ma Kyei» | |||||
Афіцыйная мова | Бірманская | ||||
Сталіца | Найп’іда | ||||
Найбуйнейшы горад | Рангун | ||||
Форма кіраваньня прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнты |
Рэспубліка Тэйн Сэйн Ньян Тхун, Сайн Маў Кхан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
40-е месца ў сьвеце 676 578 км² 3,06 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
24-е месца ў сьвеце 61 120 000[1][2] 73,9/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
59 месца ў сьвеце $88,751 млрд $1393 | ||||
Валюта | к’ят (MMK) | ||||
Часавы пас | UTC (UTC+6:30) | ||||
Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
4 студзеня 1948 году | ||||
Аўтамабільны знак | MYA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mm | ||||
Тэлефонны код | +95 | ||||
М’я́нма (афіцыйна — Рэспу́бліка Зьвя́зу М’я́нмы, да 2010 году — Зьвяз М’я́нмы[3], да 1989 году — Бі́рма; па-бірманску: ပြည်ထောင်စု သမ္မတ မြန်မာနိုင်ငံတော်, вымаўл. [pjìdàʊɴzṵ θàɴməda̰ mjəmà nàɪɴŋàɴdɔ̀]) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Азіі на паўвостраве Індакітай, разьмешчаная на беразе Бэнгальскай затокі ў Індыйскім акіяне. М’янма мяжуе зь Індыяй, Кітаем, Лаосам, Банглядэшам ды Тайляндам.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1997 году М’янма кіравалася вайсковай Дзяржаўнай радай міру і разьвіцьця, правапераймальнікам прыйшоўшай да ўлады ў 1988 годзе Дзяржаўнай рады па аднаўленьні закону і парадку. Кіраўнік рады — генэрал Тан Швэ. Менавіта ён ажыцьцявіў зьмену афіцыйнай назвы дзяржавы ў 1989 годзе. Рэжым характарызаваўся аўтарытарным стылем кіраўніцтва, перасьледам нацыянальных меншасьцяў, адсутнасьцю свабоды СМІ. Разам з гэтым, у наш час, кіраўніцтва краіны актыўна супрацоўнічала зь міжнароднымі арганізацыямі.
У 2008 годзе Дзяржаўная рада апублікавала новую Канстытуцыю краіны. Паводле яе абвяшчалася «дысцыплінаваная, квітнеючая дэмакратыя», чвэрць дэпутацкіх месцаў зарэзэрваваная за вайскоўцамі. Цяперашні прэзыдэнт, Тэйн Сэйн, знаходзіцца на сваёй пасадзе з 30 сакавіка 2011 году. Ён таксама мае вайсковую кар’еру і ўваходзіў у склад Дзяржаўнае рады міру й разьвіцьця.
Зносіны зь Беларусьсю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М’янма ўсталяваныя 22 верасьня 1999 году. У ліпені 2000 году Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візытам наведаў міністар замежных справаў М’янмы Він Аунг.
У ліпені 2010 году адбыўся візыт намесьніка Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў М’янму. У студзені 2011 году Беларусь наведаў намесьнік міністра замежных справаў М’янмы Маунг М’інт.
26 верасьня 2011 году амбасадар Валеры Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М’янма. У верасьні 2011 году ў Нью-Ёрку ў рамках Генэральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава зь міністрам замежных справаў Рэспублікі Саюз М’янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М’янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М’янме. 2 сьнежня 2011 году ў ходзе ўрадавага наведваньня М’янмы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч падпісаў Пагадненьне аб гандлёва-эканамічнай супрацы[4].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна дзеліцца на 7 штатаў і 7 правінцыяў. Правінцыі створаны на тэрыторыях заселеных бірманцамі, а штаты на тэрыторыях заселеных нацыянальнымі меншасьцямі. Нягледзячы на розныя назвы, штаты і правінцыі нічым не адрозьніваюцца (штаты ня маюць ніякай аўтаноміі).
М’янмскія штаты:
М’янмскія правінцыі:
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М’янма мяжуе з Індыяй (1463 км) і Банглядэшам (193км) на захадзе, Кітаем (2185 км) на паўночным усходзе, з Лаосам (235 км) на ўсходзе і Тайляндам (1800 км) на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага захаду мае выхад да Бэнгальскай затокі, затокі Маўтама і Андаманскага мора. Плошча краіны разам з выспамі складае 678 тыс. км², даўжыня берагавой лініі — 1930 км.
Асноўныя рэкі М’янмы: Іравадзі, Мэконг, Салуін, Сітаўн і Чындуін. Самае вялікае возера краіны — возера Інле на Шанскім нагор’і.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М’янма была адной з самых багатых краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, але цяпер адносіцца да адных з самых бедных краінаў сьвету. Асноўнай праблемай эканомікі зьяўляецца адсутнасьць адпаведнай інфраструктуры. Чыгуначныя каляіны ў гаротным стане, яны не рамантаваліся ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў. У сельскай мясцовасьці адсутнічаюць дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём. Часта здараюцца перабоі з электрычнасьцю. Частка прыватных прадпрыемстваў належыць арміі.
Структура эканомікі выглядае наступным чынам:
- сельская гаспадарка — 57%;
- прамысловасьць — 10%;
- паслугі — 33%.
Экспарт краіны складаецца ў асноўным з прадукцыі сельскай гаспадаркі: рысу і г. д. Імпарт складаецца з прадукцыі жывёлагадоўлі, лекаў, машынаў і тэхнічнага абсталяваньня, нафты.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва М’янмы складаецца з наступных нацыяў:
- бірманцы — 68%;
- шаны — 9%;
- карэны — 7%;
- араканы — 4%;
- кітайцы — 3%;
- індусы — 2%;
- моны — 2%;
- іншыя народнасьці — каля 5%.
Па веравызнаньні насельніцтва складаецца з: будысты — 89%, хрысьціяне — 4%, мусульмане — 4%, анімісты — 1%, іншыя — 2%.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Asian Development Bank and Myanmar: Fact Sheet // Азіяцкі банк разьвіцьця, красавік 2022 г.
- ^ The World Factbook
- ^ Правительство Мьянмы снова сменило название страны и государственные символы (рас.). Навінавы партал «Ale.by» (22 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ^ Беларусь і М’янма падпісалі пагадненьне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2011. — № 231 (27095). — С. 2. — ISSN 1990-763x.