Бурацкая мова
Бурацкая мова | |
буряад хэлэн, ᠪᡠᠷᠠᠠᡩ ᡥᡝᠯᡝᠨ | |
Ужываецца ў | Расеі, Кітаі, Манголіі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Буратыя, Іркуцкая вобласьць, Забайкальскі край, Якутыя, паўночныя аймакі Манголіі |
Колькасьць карыстальнікаў | ~283 000 |
Клясыфікацыя | Алтайская сям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Буратыі (Расея) |
Рэгулюецца | Інстытутам манголазнаўства, будалёгіі і тыбэталёгіі Сыбірскага аддзяленьня Расейскае Акадэміі навук (ІМБТ СА РАН) |
Пісьмо | кірыліца, старамангольскае пісьмо, вагіндра[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | bua |
ISO 639-2(Т) | bua |
ISO 639-3 | bua |
SIL | — |
Бура́цкая мова — мова буратаў, адна зь дзяржаўных моваў[1] (разам з расейскай) Рэспублікі Буратыя, да 2008 году таксама адна з афіцыйных моваў ліквідаваных Усьць-Ардынскае Бурацкае аўтаномнае акругі і Агінскае Бурацкае аўтаномнае акругі.
Гісторыя разьвіцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1956 году называлася бурат-мангольскай мовай (рас. бурят-монгольский язык). У выніку перайменаваньня Бурат-Мангольскае АССР у Бурацкую АССР назва ў расейскай мове зьмянілася на назву бурятский язык.
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 17-18 стагодзьдзях сярод буратаў мела распаўсюджаньне старамангольскае пісьмо (монгол бичиг). Да гэтага пэрыяду (1768 г.) адносіцца адзін зь першых літаратурных помнікаў — «Шляхавыя нататкі» Дамба-Даржа Заягійна. Мова гэтага пэрыяду ўмоўна называецца старабурацкай літаратурна-пісьмовай мовай.
У пачатку 20 ст. пачынаецца пашырэньне ўжываньня лацінскага альфабэту. У 1910 г. Б. Барадзін выдае брашуру «Buriaad zonoi uran eugeiin deeji» (Урыўкі з бурацкае народнае літаратуры). У брашуры быў выкарыстаны лацінскі альфабэт бязь літараў f, k, q, v, w. З 1926 па 1929 гады на хвалі тагачаснае ўсесавецкае лацінізацыі распачалася пасьлядоўная арганізацыя бурацкага лацінскага альфабэту. Аднак праекты 1929 й 1930 гадоў не былі ўсхваленыя. Ва ўжытак трапіў альфабэт, створаны ў 1931 годзе і які атрымаў невялікія дапаўненьні ў 1937 годзе:
A a | B b | C c | Ç ç | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
Ө ө | P p | R r | S s | Ş ş | T t | U u | V v |
X x | Y y | Z z | Ƶ ƶ | ь |
У 1939 г. бурацкі лацінскі альфабэт быў зьменены на кірылічны альфабэт на расейскай аснове. У дадатак да звычайных 33 расейскіх літараў, бурацкі альфабэт атрымаў 3 адметныя літары — Ү ү, Ө ө, Һ һ.
Сучасны выгляд бурацкага альфабэту:
А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | О о |
Ө ө | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ү ү | Ф ф |
Х х | Һ һ | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ь ь | Э э | Ю ю | Я я |
Літаратурная мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У якасьці літаратурнага стандарту мовы ў 1936 г. бурацкія лінгвісты абралі хорынскую гаворку ўсходнебурацкага дыялекту, якая была зразумелай для ўсяго бурацкамоўнага насельніцтва.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію бурацкай мовай |
- Бурацкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інстытут манголазнаўства, будалёгіі і тыбэталёгіі Сыбірскага аддзяленьня Расейскае Акадэміі навук