Мікель Артэта
| Мікель Артэта | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 сакавіка 1982[1] (43 гады) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999 | Барсэлёна С[d] | 5 (1) |
| 1999—2000 | Барсэлёна Б[d] | 42 (3) |
| 2000—2002 | Пары Сэн-Жэрмэн | 31 (2) |
| 2002—2004 | Рэйнджарз | 50 (12) |
| 2004—2005 | Рэал Сасьедад | 15 (1) |
| 2005—2011 | Эвэртан | 162 (27) |
| 2005 | → Эвэртан | 12 (1) |
| 2011—2016 | Арсэнал Лёндан | 110 (14) |
| Зборныя | ||
| 1999—2001 | Гішпанія (да 18)[d] | 13 (1) |
| 2002—2003 | Гішпанія (да 21)[d] | 12 (2) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2019— | Арсэнал Лёндан | |
Мікель Артэта Аматрыян (па-басконску: Mikel Arteta Amatriain; нар. 26 сакавіка 1982 году, Сан-Сэбастыян, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст і трэнэр, выступаў на пазыцыі паўабаронцы. Зьяўляецца баскам. З 2005 году стала гуляў у ангельскім клюбе «Эвэртан», пакуль у апошнія дні трансфэранага акна на пачатку сэзону 2011—2012 гадоў ня быў падпісаны «Арсэналам». На сёньня займае пазыцыю галоўнага трэнэра ангельскага «Арсэналу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікель пачаў футбольную кар’еру ў клюбе «Антыгуока» ў родным горадзе Сан-Сэбыстыян, дзе пасябраваў з паўабаронцам Шабі Алёнса з тае прычыны, што яны разам гулялі кожныя выходныя. У хуткім часе Мікель зьехаў у «Барсэлёну», дзе гуляў за рэзэрвовую каманду, але прабіцца ў галоўную каманду клюбу ня здолеў, пасьля чаго зьехаў у шатляндзкі «Рэйнджарз».
У шатляндзкім клюбе Артэта атрымаў шэраг трафэяў, а таксама любоў заўзятараў брытанскага клюбу. Аднак у 2004 годзе гулец вярнуўся на радзіму, каб выступаць за «Рэал Сасьедад» разам са сваім сябрам Шабі Алёнса, які аднак зьехаў у тым сэзоне ў «Лівэрпул». На наступны год, Артэта далучыўся да табару ангельскага «Эвэртану», дзе паводле задумы Дэйвіда Моеса, павінен быў замяніць дацкага паўабаронцу Томаса Гравэсэна. У хуткім часе гулец стаў футбалістам асноўнага складу клюбу, артымаўшы шэраг узнагародаў найлепшага гульца клюбу.
31 жніўня 2011 году склаў 4-гадовы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам», які заплаціў за гішпанца 10 мільёнаў фунтаў[2].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэйнджарз»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2003
- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2003
- Уладальнік Кубка лігі Шатляндыі: 2003
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (2): 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Mikel Arteta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Arteta joins Arsenal on a four-year deal. Arsenal.com.