Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня)
Берасьцейскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | павет Расейскай імпэрыі |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Насельніцтва | 2 184 000 чал. (1897) |
Плошча | 4900 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() Берасьцейскі павет на мапе | |
![]() |
Берасьцейскі павет (па-расейску: Брестский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Слонімскай (з 1796), пасьля Літоўскай (з 1797), а з 1801 Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі па Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Плошча павету была 4893,2 км², колькасьць насельніцтва 218,4 тысячаў чалавек (1897), адміністрацыйны цэнтар — Берасьце[1].
У 1-ю сусьветную вайну акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У пэрыяд Польска-савецкай вайны (1919—1921) на тэрыторыі павету папераменна былі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводзтва.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У склад павету ўваходзілі 23 воласьці: Вялікарыцкая, Войская, Воўчынская, Высока-Літоўская, Вярховіцкая, Дамачаўская, Дварцоўская, Дзьмітравіцкая, Жыцінская, Камянец-Жыровіцкая, Камянец-Літоўская, Косіцкая, Лышчыцкая, Маларыцкая, Матыкальская, Мяднянская, Олтуская, Палавецкая, Прыбараўская, Рагачыцкая, Радваніцкая, Ратайчыцкая, Турнаўская.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0., С. 105
|