Перайсьці да зьместу

Асіпавічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Асіповічы (футбольны клюб)»)
Асіпавічы
Поўная назва па-беларуску: Асіповічы
Заснаваны 1994
Горад Асіпавічы, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2500
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025 17 месца

«Асіпавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Асіпавічаў. Заснаваны ў 1994 годзе. У 1999 годзе клюб выступаў у Найвышэйшай лізе, дзе заняў 15 месца і апусьціўся ў Першую лігу. У 2003 годзе каманда пад ужо сучаснай назвай трапіла ў Другую лігу, дзе і праводзіла большую частку сваёй гісторыі. У 2022 годзе зноўку павярнулася ў Першую лігу.

Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазьней у 1996 годзе атрымаў назву «Сьвіслач-Дах». У 1998 годзе клюб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Выступ у найвышэйшым дывізіёне, аднак, быў нядоўгім, то бок клюб заняў апошняе месца і апусьціўся назад у Першую лігу. Найлепшымі бамбардзірамі той каманды былі Сяргей Крот, Ігар Паркулевіч і Максім Самушчык, кожны зь якіх запісаў 4 галы на свой рахунак у чэмпіянаце. «Сьвіслач-Дах» у тым сэзоне двойчы вырагуляў «Маладэчна», а таксама здабыў перамогі над «Тарпэда-Кадзіна» і «Лідай». Праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 году клюб мае сучасную назву.

Гульцы «Асіпавічаў» у матчы Кубка Беларусі супраць «Гомля».

У сэзоне 2016 году, пасьля доўгіх безвыніковых гадоў у трэцім дывізіёне, «Асіпавічы» сталіся адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэньне ў клясе. Каманда амаль увесь сэзон трымала другое месца ў табліцы і, не зважаючы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго паводле вынікаў чэмпіянату і прасунуцца ў Першую лігу. Па вяртаньні ў другі дывізіён дружына з пачатку турніру апынулася ў зоне вылету. У другой палове сэзону «Асіпавічы» замацаваліся на перадапошнім месцы і, не зважаючы на барацьбу да апошняга тура, выбылі ў Другую лігу. У сэзоне 2018 году ў Другой лізе каманда месьцілася ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месцы, і скончыла сэзон на шостым радку. Сытуацыя захавалася і ў сэзоне 2019 году, калі «Асіпавічы» сталі восьмымі.

Паводле вынікаў сэзону 2021 году асіпавіцкі клюб скончыў першынство на пятымі радку і ў пачатку 2021 году атрымалі прапанову заявіцца ў Першую лігу замест камандаў, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 году клюб вырашыў працягнуць свае выступы ў Другой лізе[1]. «Асіпавічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацьвертае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе. У сэзоне 2022 году ў Першай лізе клюб быў сярод аўтсайдэраў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолеў пакінуць апошні радок і фінішаваць на 12 месцы перад «Баранавічамі».

Актуальны на 26 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Крыўняк 2005
2 Сьцяг Беларусі Аб Арцём Перапечка 2005
3 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Кухоцкаволец 2005
4 Сьцяг Беларусі Аб Максім Жордачкін 2004
5 Сьцяг Беларусі Аб Арцём Гляк 2005
6 Сьцяг Беларусі ПА Максім Азараў 2001
7 Сьцяг Беларусі Нап Максім Кунскі Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Саламацін 2007
9 Сьцяг Беларусі ПА Кірыл Ганчарык 2004
10 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Дзенісенка Edit this on Wikidata (ар. Белшына) 2004
11 Сьцяг Беларусі Нап Даніла Стаін 2002
12 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Грынь 2003
14 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Зьвераў 2006
15 Сьцяг Беларусі ПА Кірыл Малых Edit this on Wikidata (ар. Белшына) 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Беларусі Бр Канстанцін Магалецкі 1991
17 Сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Емяльянаў (капітан) 1995
18 Сьцяг Беларусі ПА Андрэй Емяльянаў Edit this on Wikidata 1995
19 Сьцяг Расеі Нап Адрыян Платон 2006
21 Сьцяг Беларусі ПА Яўген Елязаранка 1993
23 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Мінкевіч 2006
25 Сьцяг Беларусі Нап Станіслаў Ламака Edit this on Wikidata (ар. Белшына) 2002
27 Сьцяг Беларусі Аб Максім Самарцаў 2005
29 Сьцяг Беларусі Аб Іван Каржанеўскі 2005
31 Сьцяг Беларусі Нап Анатоль Ярмоліч 2005
33 Сьцяг Беларусі Бр Арцём Валадзькоў 2001
Сьцяг Беларусі Бр Рустам Гурыновіч 2006
Сьцяг Беларусі Аб Ільля Рабешка 2002
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Другая1836891947–74331/32
2013Другая924581128–35231/32
2014Другая112496932–33331/64
2015Другая8261211348–45371/32
2016Другая2 24136550–29451/32
2017Першая15 30671730–62251/32
2018Другая6281171051–42401/32
2019Другая8281051332–48351/32
2020Другая — група Б320121744–35371/32
Другая — фінальны этап51030714–279
2021Другая — Магілёўскі218123360–16391/32
Другая — плэй-оф4 732212–12
2022Першая1224341721–53131/16

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]